Якія падзеі адбыліся 10 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 10 ліпеня
У 1067 годзе на рацэ Ршы Яраславічы ўзялі ў палон Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў.
У 1917 годзе Першае беларускае таварыства драмы і камедыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Я. Купалы "Раскіданае гняздо".
У 1994 годзе Аляксандр Лукашэнка быў абраны прэзідэнтам Беларусі.
Хто нарадзіўся 10 ліпеня
1781 год: Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і публіцыст.
1900 год: Пётра Сергіевіч, беларускі мастак.
1942 год: Пётр Клімук, беларускі касманаўт.
1953 год: Васіль Сахарчук, беларускі паэт.
1961 год: Міхаіл Цыбульскі, беларускі мастацтвазнавец.
Таксама сёння нарадзіліся дзеяч Рэфармацыі, заснавальнік кальвінізму Жан Кальвін, французскі мастак Каміль Пісаро, сербска-амерыканскі фізік Нікола Тэсла і французскі пісьменнік Марсель Пруст.
10 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Самсона Страннапрыімца.
У гэты дзень у вёсках звычайна займаліся нарыхтоўкай сена, каб паспець да працяглых дажджоў, якія пачнуцца зусім хутка. Па прыкметах, калі ў гэты дзень ужо ідзе дождж, да самай восені будзе дажджліва.
Асабліва злыя пчолы, наадварот, прадказвалі засуху.
Sputnik, 10 ліпеня 2019