https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сумесная выстава беларускіх і нямецкіх фатографаў пройдзе ў Мінску


Выстава "Мінск - Гановер" адкрыецца ў арт-гасцёўні "Высокае месца" 21 жніўня, паведамілі ў Музеі гісторыі Мінска.
"У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы фотаклуба двух гарадоў: "Мiнск" і BSW-fotogruppe Hannover, - расказалі ў музеі. - Удзельнікі беларускага і нямецкага клубаў год таму правялі ў Гановеры сумесную выставу фота Leben in Minsk. Leben in Hannover ("Жыццё ў Мінску. Жыццё ў Гановеры"), з якой немцы даведаліся нямала новага пра Беларусь і яе сталіцу. Аказалася, што фатографы дзвюх краін надзвычай блізкія, і ўсім зразумелая і цікавая мова творчасці без перакладу. А цяпер адбудзецца візіт у адказ".

Выстава "Мінск - Гановер" будзе працаваць па 1 верасня.

19 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:172
 
Ключевые слова:
Фотография Выставка Мінск Германия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме