https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памяць Ігара Лучанка і Генадзя Цітовіча "Беларусь 3" ушануе тэматычным эфірам


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Тэлеканал "Беларусь 3" ушануе памяць Ігара Лучанка і Генадзя Цітовіча тэматычным паказам уласных праектаў і канцэртных праграм.

6 жніўня кампазітару, народнаму артысту Беларусі і СССР Ігару Лучанку мог бы споўніцца 81 год, а 7 жніўня 1910 года нарадзіўся музыказнавец-фалькларыст, дырыжор, народны артыст БССР Генадзь Цітовіч.

Гледачоў сацыякультурнага тэлеканала 6 жніўня чакае гала-канцэрт "Мой родны кут", запісаны ў мінулым годзе ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі да 80-гадовага юбілею Ігара Лучанка.

Пасля канцэртнай праграмы канал прадставіць дакументальны фільм Уладзіміра Арлова "Ігар Лучанок: пра песні, Радзіму, сяброў" (Беларусь, 2018).

У кожнай мелодыі Ігара Лучанка - свая гісторыя. За кожнай стаяць пошукі і знаходкі, натхненне і перажыванні. Якія павароты былі ў лёсе таленавітага кампазітара? У чым сакрэт яго поспеху? Што заставалася за кадрам яго жыцця? Аб гэтым у фільме расказваюць блізкія, сябры і калегі Ігара Лучанка.

7 жніўня "Беларусь 3" пакажа канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, запісаны Белтэлерадыёкампаніяй у 2014 годзе.

У той жа дзень гледачы ўбачаць аўтарскую праграму Уладзіміра Арлова "Люблю і помню", прысвечаную маэстра Генадзю Цітовічу.

31 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.07.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:195
 
Ключевые слова:
Генадзь Цітовіч Ігар Лучанок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме