https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 5 жніўня 2019


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сямнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 148 дзён.
У 1772 годзе 5 жніўня адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстра-венгрыяй, Расіяй і Прусіяй. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 5 жніўня

У 1262 годзе войскі Міндоўга і Шварна нанеслі паражэнне мазавецкаму рыцарству пад Длугасёдламі.
У 1392 годзе Ягайла і Вітаўт заключылі Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўту перадавалася ўлада ў Вялікім Княстве Літоўскім.
У 1506 годзе адбылася бітва пад Клецкам, у якой Міхал Глінскі на чале войска ВКЛ разбіў войска крымскага хана.
У 1772 годзе Расія, Прусія і Аўстра-Венгрыя падпісалі ў Санкт-Пецярбургу дакумент, які замацаваў першы падзел Рэчы Паспалітай.

Хто нарадзіўся 5 жніўня

1461 год: Аляксандар Ягелончык, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.
1924 год: Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнаўца.
1947 год: Віктар Маркавец, беларускі жывапісец.
1947 год: Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец.
1958 год: Уладзімір Макей, беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, міністр замежных спраў Беларусі.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі гуманіст Жазеф Скалігер, нарвежскі матэматык Нільс Абель, рускі мастак Ілля Рэпін і амерыканскі астранаўт Ніл Армстранг.

5 жніўня ў народным календары

У гэты дзень успамінаюць апосталаў Пуда і Трафіма. Яны былі з ліку 70-ці апосталаў, якіх Хрыстос паслаў перад сабой з Евангельскім благавешчаннем і прынялі пакутніцкую смерць у Рыме адначасова са святымі апосталамі Паўлам і Арыстархам.

Іх у народзе называлі "бяссоннікі", бо трэба было шмат працаваць. Казалі: "Добраму гаспадару й дзень малы здаецца", "Трэба жыць – не драмаць", "Доўга спаць – дабра не відаць".

5 жніўня заканчвалі ўбіраць зімовае жыта. Таксама ў гэты дзень спраўлялі "каліннікі-маліннікі" – пачынаўся збор саспелых ягад каліны і малін. У ягад каліны спецыфічны, гаркаваты смак, таму казалі: "З малінніка лыкі не вялікія, ды ягады салодкія; а з калінніка лыка надзярэш, ды ягад у рот не возьмеш".

Назіраючы за прыродай і надвор`ем 5 жніўня, даведваліся пра тое, калі прыйдзе восень: калі лісце на кустах ужо пажоўкла, яна будзе ранняя, а калі грыміць навальніца – доўгая і цёплая.

Sputnik, 5 жніўня 2019
 
Дата публикации:05.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:203
 
Ключевые слова:
Календарь Август Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме