https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстава праваслаўных абразоў "Нябеснае воінства" адкрылася да 1000-годдзя Брэста


У філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея - музеі "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці" 18 ліпеня адкрылася выстава праваслаўных абразоў "Нябеснае воінства", прысвечаная тысячагоддзю Брэста.
Новая экспазіцыя падрыхтавана сумесна з Брэсцкай епархіяй і прадаўжае цыкл выставак да юбілею пагранічнага горада. На выставе прадстаўлена больш за 150 праваслаўных абразоў ХVIII - першай палавіны ХХ стагоддзя са збораў абласнога краязнаўчага музея і рызніцы жаночага манастыра Раства Прасвятой Багародзіцы. Большасць прадметаў экспануюцца ўпершыню.

"Практычна ўсе гэтыя абразы былі выратаваны Брэсцкай мытняй ад незаконнага вывазу за мяжу. Як правіла, яны паступалі да нас у вельмі дрэнным стане і патрабавалі сур`ёзнай рэстаўрацыі. Таму кожная такая выстава рыхтуецца каля двух гадоў, суправаджаецца вялікай даследчай работай, у час якой выяўляюцца дэталі, падрабязнасці, якія даюць магчымасць дакладней датаваць твор", - адзначыла загадчыца філіяла Ірына Тарыма.

Жамчужынай выставы яе куратары называюць абраз "Свяціцель Васіль Вялікі і дабраверны князь Аляксандр Неўскі". Менавіта ў працэсе вывучэння і рэстаўрацыі ўдалося ўстанавіць імя яе аўтара, што ўжо само па сабе рэдкасць, паколькі іканапіснае мастацтва па сваёй прыродзе ананімнае.

Па штампе з тыльнага боку твора было ўстаноўлена, што гэты святы абраз напісаны ў 1871 годзе ў Троіца-Сергіевай лаўры ў майстэрні аднаго з самых вядомых іканапісцаў другой палавіны XIX стагоддзя Івана Мацвеевіча Малышава.

"Умоўна экспазіцыю можна падзяліць на дзве часткі: у адной прадстаўлены нябесны, анёльскі свет, у другой - свет святога зямнога воінства", - растлумачыла канцэпцыю выставы вядучы навуковы супрацоўнік музея Алена Купрыянюк.

Яна звярнула ўвагу ўдзельнікаў вернісажу на творы рэдкай іканаграфіі. У цэлым тэма анёльскага свету шырока прадстаўлена іканаграфіяй архангела Міхаіла. Таксама на выставе можна ўбачыць абразы архангелаў Гаўрыіла і Рафаіла, Анёла-Ахоўніка.

Асобны тэматыка-экспазіцыйны комплекс прысвечаны рускім святым воінам: любімаму і шануемаму Георгію Пераможцу, роўнаапостальнаму князю Уладзіміру, благаверным князям Барысу і Глебу, Міхаілу Мурамскаму, Міхаілу Чарнігаўскаму, Андрэю Багалюбскаму. Экспазіцыя дапоўнена ўзорамі, выкананымі ў тэхніцы распісной эмалі, медналітымі абразамі і складнямі.

19 ліпеня 2019, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.07.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:246
 
Ключевые слова:
Брэст Иконопись Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме