Фотавыстава, прысвечаная жыццю і дзейнасці легендарнага савецкага дыпламата Андрэя Грамыкі, адкрылася ў пятніцу Мінску.
Выстава праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце міжнародных адносін. Яе ўрачыстае адкрыццё адбылося 24 мая. У ім прыняў удзел выконваючы абавязкі кіраўніка прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі Андрэй Клінцэвіч і дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ Віктар Шадурскі. Першымі наведвальнікамі сталі студэнты.
Фатаграфіі і архіўныя дакументы, выстаўленыя ў БДУ, ілюструюць жыццёвы і прафесійны шлях вялікага дыпламата. У Рассупрацоўніцтве адзначылі, што ўнёсак Грамыкі ў пабудову сістэмы міжнародных адносін у XX стагоддзі складана пераацаніць.
Андрэй Грамыка - легендарны савецкі дыпламат, які нарадзіўся ў Беларусі. Яго кар`ера на дыпламатычнай ніве пачалася ў 1939 годзе, калі ён стаў дарадцам пры паўнамоцным прадстаўніцтве СССР у ЗША. Затым з 1943 па 1946 год быў паслом у гэтай краіне.
Пазней Грамыка быў сталым прадстаўніком СССР пры ААН і ў Савеце Бяспекі ААН, намеснік міністра замежных спраў СССР. З 1957 года на працягу рэкордных 28 гадоў ён узначальваў Міністэрства замежных спраў Савецкага Саюза. 18 ліпеня 2019 года споўніцца 110 гадоў з дня нараджэння дыпламата.
Мінск, 24 траўня 2019
Sputnik
Sputnik