https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 11 тыс. брыльянтаў - рэпліку Вялікай імператарскай кароны прадставілі ў Віцебску


Выставачныя праекты "Растоўская фініфць" і "Выстаўка аднаго дня. Рэпліка Вялікай імператарскай кароны" прадстаўлены ў віцебскім Мастацкім музеі.
"Гэтыя праекты рэалізаваны пры садзейнічанні Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы з мэтай паказаць разнастайнасць рускай культуры. У мінулым годзе мы прывозілі сюды выстаўку твораў валагодскіх каруначніц. Растоўская фініфць таксама з`яўляецца старажытнай і ўнікальнай з`явай у мастацтве ўсходнеславянскіх народаў. Рэпліка Вялікай імператарскай кароны - сучасны шэдэўр, аднак яго каштоўнасць як твора мастацтва ўражвае", - падкрэсліў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота на адкрыцці выставак.

Рэпліка Вялікай імператарскай кароны, якая з поспехам дэманстравалася ў вядучых музеях свету, у Віцебску будзе знаходзіцца толькі адзін дзень.

Арыгінал быў задуманы Кацярынай ІІ для яе каранацыі ў 1762 годзе. Ювеліры ўсяго за два месяцы ўмудрыліся стварыць цуд.

Сёння гэты скарб з`яўляецца галоўным экспанатам Алмазнага фонду Музеяў Маскоўскага Крамля і ніколі не пакідае яго сцен.

Да 250-годдзя Вялікай імператарскай кароны ў 2012 годзе ювелірная група "Смаленскія брыльянты" стварыла рэпліку шэдэўра. Ён выкананы з белага нерадыраванага золата 585 пробы, усыпаны 11 тыс. 426 брыльянтамі круглай формы, 74 вялікімі марскімі жамчужынамі. У цэнтры абруча карону ўвенчвае вялікі дыямант, а замест арыгінальнай шпінелі прадстаўлены рубеліт - чырвоны камень турмалін. Вышыня кароны з крыжам 35 см, даўжыня ніжняй акружнасці 63 см. Маса кароны - 2 тыс. 312 грам. Кошт яе ацэньваецца ў памеры $15 млн.

Над стварэннем рэплікі на працягу паўгода працавала 60 ювеліраў і тысяча аграншчыкаў. Атрыманы вынік перасягнуў усе чаканні, у тым ліку па майстэрстве выканання.

Фініфць уяўляе сабой мініяцюрны жывапіс на эмалі і мае шматвяковую гісторыю. Але ўжо з 18 стагоддзя гэты мастацкі промысел асацыіруецца з Растовам Вялікім, сусветна вядомым цэнтрам самабытнага мастацтва фініфці.

"Гэта філіграннае мастацтва належыць да элітарнага, таму што працэс вытворчасці вырабаў адрозніваецца складанай і працаёмкай тэхналогіяй", - адзначыла загадчыца віцебскага Мастацкага музея Вольга Акуневіч.

У Віцебску "Растоўская фініфць" прадстаўлена ўпершыню. У экспазіцыі больш за 200 экспанатаў: прыгожыя ювелірныя вырабы ў карункавым абрамленні скані, каралі, бранзалеты, завушніцы, медальёны, аправы для абразоў, мініяцюрныя карціны, люстэркі і флаконы для духоў, шкатулкі і пано з мініяцюрным жывапісам і інш.

12 ліпеня 2019, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.07.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:282
 
Ключевые слова:
Віцебск Выставка Алмазный фонд
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме