Сёння адзначецца Сусветны дзень свабоды друку. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 3 мая
У 1791 годзе сейм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю.
У 2001 годзе быў падпісаны ўказ аб устанаўленні дыпламатычных адносін Беларусі і Малаві.
Хто нарадзіўся 3 мая
1877 год: Антон Грыневіч, збіральнік беларускага музычнага фальклору, выдавец.
1882 год: Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, акцёр і рэжысёр, заснавальнік беларускага савецкага тэатра.
1942 год: Марыя Вайцяшонак, беларуская пісьменніца.
1953 год: Франц Сіўко, беларускі празаік, публіцыст.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі палітычны і ваенны тэарэтык, гісторык, пісьменнік і дыпламат Нікало Макіявелі і англійскі фізік Джордж Паджэт Томсан.
3 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феадора Трыхіна. Сваё прозвішча ён атрымаў таму, што і ў зімку і ўлетку насіў валасяніцу ("трыхас" са старажытнагрэчаскага перакладаецца як лахманы).
Сяляне ў гэты час сеялі гарбузы і агуркі. На ноч іх укрывалі, таму што на зямлі яшчэ магчымыя былі замаразкі. Рыбакт 3 мая не лавілі рыбу – лічылася, што з гэтага дня яна пачынае адкладваць ікру.
Калі ідзе дождж, нельга сеяць збожжа – будзе шмат пустазелля. Калі надвор`е дажджлівае і халоднае, мёду будзе мала.
Sputnik, 3 траўня 2019