https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 3 чэрвеня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 211 дзён.
Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 3 чэрвеня

У 1863 годзе адбылася бітва пад Мілавідамі, аб’яднаныя сілы паўстанцаў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага далі бой расійскаму войску. Сярод удзельнікаў бітвы былі Ф. Багушэвіч і М. Андрыёлі.

Хто нарадзіўся 3 чэрвеня

1935 год: Васіль Зуёнак, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі военачальнік Пётр Апраксін і амерыканскі паэт Ален Гінзберг.

3 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля роўнаапостальнага цара Канстанціна і царыцу Алену.

Гэты дзень у народным календары атрымаў назву Алена – доўгі лён. Лічылася, што калі пасеяць у гэты дзень лён і каноплі, яны абавязкова вырастуць добрымі і доўгімі. Сеяць лён трэба было пры паўднёвым ветры, калі не прытрымлівацца гэтай парады, ён мог вырасці жорсткім.

Калі надвор`е 3 чэрвеня дрэнная, то і восень будзе дажджлівая. У лесе пасля дажджу з`явіліся мухаморы – хутка пойдуць і белыя грыбы.

Sputnik, 3 чэрвеня 2019
 
Дата публикации:03.06.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Календарь Июнь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме