https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску ўрачыста адкрыўся абноўлены Дом кнігі "Светач"


Абноўлены Дом кнігі "Светач" урачыста адкрылі 20 мая ў Мінску.
"Цяпер, зайшоўшы ў "Светач", можна ўбачыць праз друкаваную кнігу нашу краіну, - адзначыў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. - Адкрыццё гэтага магазіна - знакавая падзея ў развіцці айчыннага кнігагандлю. У "Белкнігі" з`явіўся такі праект, які паказвае, як па-сучаснаму будаваць адносіны з чытачом".

Паводле слоў міністра, у "Светачы" цудоўная лагістыка, якая дасць магчымасць наведвальнікам знайсці адказы на ўсе пытанні. У магазіне размясцілася і прэзентацыйная зала, якая будзе працаваць у пастаянна дзеючым рэжыме.

"Спадзяёмся, што пісьменнікі нашай краіны будуць актыўней прапагандаваць свае дасягненні", - сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

На думку старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца, "такі магазін дае магчымасць зблізіць чытача і пісьменніка, пазнаёміцца з аўтарам і задаць яму сваё пытанне". Пры гэтым ён падкрэсліў, што друкаваную кнігу ніколі не заменіць электронная.

Плошча магазіна павялічылася да амаль 2 тыс. кв.м, на якіх размешчаны 54 тыс. выданняў, і іх колькасць плануецца павялічыць да 70 тыс. "У нашым доме кнігі з`явілася новае сучаснае абсталяванне, навігацыя і інтэрактыўныя панэлі ў выглядзе гугл-перакладчыка для замежных гасцей сталіцы, два інфакіёскі, якія дапамагаюць знайсці патрэбную кнігу, некалькі панэлей з рэкламнай інфармацыяй, - расказала загадчыца "Светача" Алена Бандарэнка. - Цяпер у нас вельмі добрая акустычная сістэма, новая прэзентацыйная зала, кафэ, дзіцячая зона. У магазіне пануе ўтульная атмасфера, што садзейнічае прыемнаму баўленню часу і знаёмству з кнігай".

У дзень урачыстага адкрыцця ў "Светачы" прайшла прэзентацыя новай кнігі вядомай беларускай пісьменніцы Наталлі Батраковай "Бесконечность любви, бесконечность печали…" (другая частка).

Напярэдадні міністр інфармацыі аб`явіў падзяку пісьменніцы за плённую працу і выдатныя дасягненні ў літаратурнай дзейнасці.

"Гэта кніга - заключная частка рамана-дылогіі "Миг бесконечности". Фактычна гэта сага, 91 аўтарскі аркуш, 3,5 млн знакаў, - расказала Наталля Батракова. - Сёння я прадставіла заключную частку сваёй доўгай гісторыі, якую я пісала 13 з паловай гадоў. Мая кніга будзе цікавая як жаночай, так і мужчынскай аўдыторыі, таму што ў заключнай частцы шмат дынамікі, ёсць і бізнес, і дэтэктыўная лінія, і каханне. Я счаслівая, што гэта гісторыя атрымалася".

Кнігарня "Светач" на праспекце Пераможцаў, 11 пачала работу 5 лістапада 1977 года і практычна адразу стала месцам сустрэч і правядзення вольнага часу мноства кнігалюбаў. Калектыў магазіна падтрымлівае самыя высокія стандарты ў рабоце, дзякуючы чаму стаў вядомым і любімым сярод мінчан і яго гасцей. У "Светачы" можна знайсці лепшую айчынную і замежную кніжную прадукцыю: мастацкую, навукова-публіцыстычную, навучальную.

17 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.05.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Книгоиздание "Светач" Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме