https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 14 красавіка 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца сто чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 261 дзень.
Каталікі сёння адзначаюць Вербную нядзелю. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 14 красавіка

У 1432 годзе пачаталося валадарства Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя літоўскага, які доўгі час не ўсімі часткамі ВКЛ прызнаваўся за законнага валадара.
У 1923 годзе ў Вільні скончыўся з’езд педагогаў беларускіх гімназій.
У 1988 годзе ў Варшаве адбыўся заснавальніцкі сход Беларускага аб`яднання студэнтаў.

Хто нарадзіўся 14 красавіка

1853 год: Уладзімір Завітневіч, беларускі археолаг і гісторык.
1880 год: Язэп Дыла, беларускі пісьменнік і культурны дзеяч.
1885 год: Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст, грамадскі і палітычны дзеяч.
1910 год: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт.
1920 год: Аляксей Карпюк, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Дзянiс Фанвізін і літоўскі кінарэжысёр Вітаўтас Жалакявічус.

14 красавіка ў народным календары

У гэты дзень каталікі святкуюць Уваходжанне Госпада ў Ерусалім або Вербную нядзелю. Па паданні, калі Збаўца ўязджаў у горад, яго віталі з пальмавымі галінкамі ў руках – сімвалам міру. На славянскіх землях замест іх ужываюць вербныя. Іх асвячаюць у царкве і ставяць у чырвоным куце хаты. Галінкі мінулага года ніколі нельга выносіць на сметнік – толькі спаліць.

Па гэтым дні можна даведацца, якое надвор`е будзе летам. Так, калі 14 красавіка сонечна, лета таксама будзе цёплым, а калі пахмурна і хмары нізка плывуць – вясна працягнецца доўга і будзе халоднай, а лета – кароткім.

Sputnik, 14 красавіка 2019
 
Дата публикации:14.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:422
 
Ключевые слова:
Календарь Апрель Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме