https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 19 снежня 2018 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 12 дзён.
Якія падзеі адбыліся 19 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 19 снежня

У 1890 годзе ў Пецярбургу ў Марыінскім тэатры прайшла прэм’ера "Пікавай дамы" П. І. Чайкоўскага.
У 1997 годзе ў кінатэатрах ЗША адбылася прэм’ера фільма "Тытанік".
У 2010 годзе прайўлі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Хто нарадзіўся 19 снежня

1906 год: Мікалай Клаўс, беларускі дырыжор, піяніст і кампазітар.
1934 год: Аляксей Мікуліч, беларускі антраполаг.

Таксама сёння нарадзіліся французская спявачка Эдзіт Піяф і англійскі акцёр Ральф Рычардсан.

19 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Мікалая Цудатворца.

У народзе з гэтага дня пачыналася сватанне. Тыя, хто марыў узяцца шлюбам, маліліся Мікалаю Цудатворцу. Таксама яму маліліся аб удачы ў рабоце, здароў`і і шчасці.

На Мікалая ладзілі ярмаркі і гулянні. Лічылася таксама, што калі вы с кім-небудзь пасварыліся, у гэты дзень абавязкова трэба памірыцца.

Калі да 19 снежня зіма была марозная, пасля гэтага дня пачыналася адліга. Колькі на Мікалая выпала снегу, столькі будзе і травы ўвёсну.

Sputnik, 19 снежня 2018
 
Дата публикации:19.12.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:278
 
Ключевые слова:
Памятные даты Календарь Декабрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме