Абрад стаў 11-й нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Гомельскай вобласці, уключанай у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На працягу дзесяцігоддзяў ён з`яўляецца адметнай асаблівасцю веснавой абрадавасці раёна. Здаўна лічылася, што правядзенне абраду дапаможа сабраць добры ўраджай і будзе спрыяць моцнаму здароўю мясцовых жыхароў, зберажэ пасяленні ад прыроднай стыхіі - маланкі.
У Гомельскім раёне гэта традыцыя аб`ядноўвае жыхароў вёсак Гадзічава і Маркавічы. Самыя актыўныя ўдзельнікі - моладзь. Дзяўчаты апранаюцца ў самабытнае адзенне і праводзяць абрад.
Пасля Велікоднай літургіі ў Свята-Кацярынінскай царкве ў вёсцы Гадзічава дзяўчаты збіраюцца на скрыжаванні, водзяць карагоды (так званыя танкі) і, узяўшыся за рукі, накіроўваюцца ў бок Маркавіч. На ўсім шляху да іх далучаюцца жадаючыя. Дзейства суправаджаецца песнямі і гульнямі. Завяршэннем абрадавага свята становяцца масавыя гулянні і частаванні каля сельскага дома культуры.
Ва ўяўленні мясцовых жыхароў слова "Сула" абазначае і само абрадавае дзеянне, і ўсіх яго ўдзельнікаў. Традыцыйна абрад праводзіцца на другі дзень Вялікадня. У гэтым годзе ён выпадае на 29 красавіка.

Правядзенне гэтага штогадовага абраду было прыпынена ў другой палове 1960-х гадоў. Праз 40 гадоў дзякуючы мясцовым энтузіястам традыцыя папярэдніх пакаленняў была адроджана.
11 красавіка 2019, Гомель
БЕЛТА
11 красавіка 2019, Гомель
БЕЛТА