https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сёння спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння кампазітара Станіслава Манюшкі


Імя выбітнага кампазітара непарыўна звязана з культурай трох краін-суседак – Беларусі, Польшчы і Літвы.
Сёння ўвесь свет адзначае юбілей выбітнага кампазітара Станіслава Манюшкі – аўтара песен, аперэт, балетаў, опер, стваральніка польскай нацыянальнай оперы. Памятная дата ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА  на 2019 год.

Напярэдадні юбілею дырэктар Музея тэатральнай і музычнай культуры і аўтар спецыяльнага выставачнага праекта Зінаіда Кучар распавяла пра жыццё і творчасць таленавітага музыкі.

Музычная сям`я і таленавітыя сябры

Станіслаў Манюшка нарадзіўся ў 1819 годзе ў сядзібе Убель Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. Зараз гэта беларускай вёсачка Убель Чэрвеньскага раёна. Да нашых дзён фальварак не захаваўся, пра яго засталіся толькі эпізадычныя згадкі са "Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага" і некаторя гравюры і замалёўкі.

Па словах даследчыкаў, менавіта асяроддзе невялікага шляхецкага двара і сувязь з беларускай народнай музыкай мелі вырашальны ўплыў на фарміраванне асобы кампазітара.

У Манюшкі была творчая сям’я – бацька Чэслаў Манюшка, сваяк мінскага жывапісца Валенція Ваньковіча, быў добрым графікам, а маці Альжбета выдатна грала на фартэпіяна. Першапачатковая музычная адукацыі кампазітара пачыналася з урокаў маці, літургій у храмах, хатняга тэатра ў маёнтку дзядзькі Юзафа і народных спеваў.

У Мінскай гімназіі Станіслаў займаўся ў класе музыканта і педагога Дамініка Стафановіча, а потым адправіўся вучыцца ў Вільню. Давялося яму вучыцца музыцы і ў Берлінскай пеўчай акадэміі.  

Першыя пастаноўкі Манюшкі адбыліся ў Мінску. Тут ён супрацоўнічаў з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, тут упершыню убачыла сцэну знакамітая "Ідылія" ("Сялянка"), надрукавая ў Вільні.

З 1840 па 1858 год Станіслаў Манюшка працаваў у Вільні арганістам касцёла Святых Янаў, а потым пераехаў у Варшаву, дзе пачаўся новы віток яго творчай кар’еры. Неўзабаве Манюшка стаў класікам польскай оперы, стварыўшы 15 опер, у тым ліку і славутую "Гальку" і "Страшны двор".

Акрамя амаль дваццаці опер і аперэт, трох балетаў ды іншых інструментальных і вакальных твораў, Манюшка стварыў каля 400 песень, сабраных у "Хатні спеўнік".

Манюшку нельга прыватызаваць

У Беларусі ўвесь год пройдзе пад знакам юбілею Станіслава Манюшкі, установы рыхтуюць шмат мерапрыемстваў. Нацыянальны гістарычны музей атрымаў грант на правядзенне шэрагу імпрэз, прымеркаваных да памятнай даты. Асноўнай кропкай прыцягнення стане менавіта Музей тэатральнай і музычнай культуры, дзе будзе праходзіць адмысловая выстава "Станіслаў Манюшка. Музычнае падарожжа ў XIX стагоддзе", прысвечаная жыццю і творчасці капмзітара.

"Наш выставачны праект – перасоўны. Яго ўжо бачылі і вельмі высока ацанілі ў Маскве", - распавяла Зінаіда Кучар.

У экспазіцыі прадстаўлены арыгінальныя экспанаты той эпохі, а таксама копіі і муляжы. Мемарыяльных рэчыў – тых, якія сапраўды належалі сям’і кампазітара ці яму самому - у музеі няма.

"Канешне, складана было ствараць экспазіцыю, калі ў наяўнасці большая частка толькі капійных матэрыялаў. Пасля Манюшкі на Беларусі амаль не засталося арыгінальных экспанатаў", - дадала дырэктарка.

На ўсіх мерапрыемствах беларускія гісторыкі не стамляюцца паўтараць: імя Манюшкі нельга прыватызаваць і казаць, што гэта выключна беларускі кампазітар. Такія імёны павінны аб’ядноўваць розныя народы і культуры.  

Працаваць выстава ў музеі тэатральнай і музычнай культуры будзе ўсё лета.

Sputnik, 5 траўня 2019
 
Дата публикации:05.05.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:305
 
Ключевые слова:
Станіслаў Манюшка ЮНЕСКО Мінск Беларусы ў свеце
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме