https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства аховы здароўя вызначыла патрабаванні да размяшчэння знака аб забароне курэння


Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства аховы здароўя пастановай ад 19 красавіка 2019 года нумар 35 устанавіла ўзор знака аб забароне курэння, выкарыстання электронных цыгарэт, сістэм для спажывання тытуню.

Знак аб забароне курэння павінен размяшчацца або ля ўвахода, або ў межах памяшканняў, аб`ектаў, тэрыторый, дзе па заканадаўстве курэнне забаронена.

Арганізацыі, якія аказваюць гасцінічныя і іншыя паслугі, размяшчаюць знак таксама каля месца для афармлення пражывання. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права дадаткова размяшчаць знак у памяшканнях, на аб`ектах, тэрыторыях, якія належаць ім па праву ўласнасці, знаходзяцца ў іх гаспадарчым веданні, аператыўным кіраванні і дзе курэнне забаронена.

Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя вызначыла, што памеры знака аб забароне курэння павінны забяспечваць яго бачнасць.

Колераграфічная выява наносіцца з выкарыстаннем розных тэхналогій на паверхню матэрыялу-носьбіта - металу, пластыку, сілікатнага або арганічнага шкла, самаклейнай палімернай плёнкі, самаклейнай і друкарскай паперы, кардону і інш.

Дапускаецца суправаджаць знак аб забароне курэння надпісамі "Не курыць", "Курыць забаронена", інфармацыяй аб памеры штрафаў за курэнне ў забароненых месцах. Пастанова ўступае ў сілу з 27 ліпеня 2019 года.

4 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.05.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:235
 
Ключевые слова:
Табакокурение Электронные сигареты Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме