https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 23 красавіка 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца сто трынаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 252 дні.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень кніг і аўтарскага права і Міжнародны дзень англійскай мовы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 23 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 красавіка

У 1586 годзе горад Нясвіж атрымаў магдэбургскае права і герб.
У 1794 годзе ўтварылася Найвышэйшая літоўская рада - рэвалюцыйны ўрад ВКЛ падчас паўстання Т. Касцюшкі.
У 1917 годзе спектаклямі "Паўлінка" Я. Купалы і "У зімовы вечар" паводле Э. Ажэшкі ў Мінску адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камедыі.

Хто нарадзіўся 23 красавіка

1886 год: Змітрок Бядуля, беларускі пісьменнік.
1913 год: Рыгор Рэлес, беларускі пісьменнік і паэт, які пісаў на ідыш.
1904 год: Паўлюк Трус, беларускі паэт.
1934 год: Уладзімір Конан, беларускі філосаф, гісторык, літаратурны крытык.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі драматург і паэт Уільям Шэкспір і французскі пісьменнік  Марыс Друон.

23 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Цярэнція.

У гэты дзень гадалі, якімі будуць наступныя тры месяцы. Для гэтага трэба было паглядзець у вакно – каго першым убачылі, такі будзе лёс. Так, убачыць маладых людзей значыла спакойнае і добрае жыццё, старых – наадварот, хваробы і няўдачу. Самым дрэнным лічылася ўбачыць калеку – гэты значыць, страціць каго-небудзь з сям`і. Птушкі абяцалі новыя знаёмствы і важныя весткі, сабака сведчыў пра гора, а кот – што ў хаце з`явяцца грошы.

Ранішні туман 23 красавіка прадвяшчаў дажджлівы дзень. Сонейка абяцала добрае надвор`е на наступныя дні, якое спрыяе сельскагаспадарчым працам.

Sputnik, 23 красавіка 2019
 
Дата публикации:23.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:273
 
Ключевые слова:
Календарь Апрель Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме