https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Баявую сякеру X стагоддзя знайшлі ў Бабруйску


Як і шлем, сякера належала прадстаўніку вайсковай эліты, адзначыў бабруйскі гісторык.
Старадаўнюю сякеру знайшлі ў Бабруйску, піша выданне "Вячэрні Бабруйск" са спасылкай на мясцовы краязнаўчы музей.

Фота знаходкі спачатку апублікавалі ў адной з супольнасцяў сацыяльнай сеткі.

Як і знойдзены нядаўна шлем, сякера належала прадстаўніку вайсковай эліты, адзначыў член Бабруйскага ВГК "Газдава" гісторык Мікалай Сілкоў.

Пакуль што эксперты не вырашылі, ці звязаныя паміж сабой гэтыя аб`екты. Аб паходжанні сякеры, роўна як і аб яе ўладальніку, можна будзе казаць пасля таго, як знаходку расчысцяць і вывучаць.

Нагадаем, што ўнікальны тысячагадовы шлем выявілі на беразе Бярэзіны на пачатку красавіка. Узімку праводзілі работы па ўмацаванні і расчыстцы дна ракі, а калі сышоў снег, адзін з рабочых выявіў незвычайную і вельмі каштоўную для гісторыкаў знаходку. Нягледзячы на ўражлівы ўзрост, шлем цалкам захаваўся. Ва ўсім свеце падобных артэфактаў усяго некалькі.

Эксперты адзначылі, што шлем належаў, хутчэй за ўсё, дружынніку або прадстаўніку княжаскага роду. Падобны прадмет знаходзілі ў кургане ў Чэрнікаве.

Мінск, 19 красавіка 2019
 
Дата публикации:19.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:288
 
Ключевые слова:
Бабруйск Археология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме