https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Музей ВАВ стаў самым наведвальным у Беларусі ў мінулым годзе


Не нашмат ад лідара топ-3 адстаў мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".
Белстат апублікаваў агляд да Міжнароднага дня культуры, які адзначаецца 15 красавіка, у ім знайшлося месца і рэйтынгу самых наведвальных у рэспубліцы музеяў за 2018 год.

Так, самым наведвальным стаў музей Вялікай Айчыннай вайны, які пераехаў у новы будынак ў 2014-м. Яго ў мінулым годзе наведала 571 тысяча чалавек. На другім месцы з невялікім адставаннем - мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", які налічвае 522,4 тысячы наведванняў.

Трэцяе месца па папулярнасці займае Нясвіжскі замак - 421,9 тысячы наведванняў.

Усяго ж на канец 2018 года ў рэспубліцы налічвалася 159 музеяў, з якіх 97 комплексных, 43 гістарычных, 13 мастацтвазнаўчых, 4 літаратурных і 2 прыродазнаўчых. А колькасць музейных экспанатаў асноўнага фонду перавысіла 3,4 мільёна.

Ведамства прывяло статыстыку і па іншых культурных перавагах беларусаў. Так, 93 кінатэатры па ўсёй краіне прадалі 8,6 мільёна білетаў, а на канцэрты прыйшлі больш за 1,1 мільёна чалавек.

Мінск, 13 красавіка 2019
Sputnik
 
Дата публикации:13.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:499
 
Ключевые слова:
Музеи Беларуси Статистика Музей Великой Отечественной войны Мінск Международный день культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме