https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Некаторыя палітыкі на Захадзе забылі трагічныя падзеі 80-гадовай даўнасці і развязалі новую вайну


Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Дзяржсакратар Савета бяспекі прымае ўдзел у мерапрыемствах у Барысаўскім раёне, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі. У гэты дзень пройдзе мітынг ля помніка легендарнаму экіпажу Паўла Рака, адбудзецца ўскладанне кветак у мемарыяльным комплексе загінулым воінам, а таксама малебен у храме Раства Хрыстовага.

"Мы сабраліся тут напярэдадні святога для кожнага беларуса свята - Дня Перамогі. Сабраліся тут, на гераічнай барысаўскай зямлі, ля манумента легендарнаму танкаваму экіпажу лейтэнанта Паўла Рака, каб ушанаваць памяць усіх, хто гераічна змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны і цаной свайго жыцця набліжаў пераможны май 1945 года", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Гаворачы пра подзвіг членаў экіпажа, дзяржсакратар Савета бяспекі падкрэсліў, што амаль 80 гадоў таму гэтыя маладыя людзі зрабілі скачок у бессмяротнасць. Прарваўшыся па яшчэ не разбураным мосце, яны ўварваліся ў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі горад і 16 гадзін паасобку вялі бой з варожым гарнізонам.

"На жаль, яны загінулі. Яны аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Айчыны. Разам з імі мільёны нашых суайчыннікаў змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, вялі барацьбу ў падполлі, партызанскіх атрадах, набліжаючы вялікую Перамогу", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі дадаў, што, адзначаючы Дзень Перамогі, мы схіляем галовы перад гераічнымі подзвігамі, мужнасцю і адвагай нашых папярэднікаў, захапляючыся іх воляй і сілай духу.

"Гэтыя людзі, вызваляючы нашу краіну, не думалі, што праз 80 гадоў ваенна-палітычная абстаноўка так абвострыцца, - адзначыў ён. - Некаторыя палітыкі на Захадзе забылі пра трагічныя падзеі, якія адбыліся 80 гадоў таму, і сёння развязалі новую вайну, якая адрозніваецца ад Другой сусветнай вайны, але не менш небяспечную - гібрыдную. Палітычны націск, эканамічныя санкцыі, бразганне зброяй ля граніц незалежных дзяржаў, інфармацыйныя кампаніі, якія накіраваны на адурманьванне насельніцтва, перш за ўсё маладога".

Адна з мэт гэтых інфармацыйных кампаній - перапісванне гісторыі, фальсіфікацыя гістарычных фактаў, упэўнены дзяржсакратар Савета бяспекі. "Яны спрабуюць нівеліраваць ролю народаў Савецкага Саюза і подзвіг савецкага салдата ў вызваленні свету ад карычневай чумы фашызму. Гэта страшна, гэта можа прывесці да сапраўды трагічных наступстваў", - канстатаваў ён.

Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, у Беларусі бачаць гэтыя рызыкі і выклікі, якія могуць перарасці ў пагрозы нацыянальнай бяспецы.

"Таму пытанні, звязаныя з гістарычнай памяццю, патрыятызмам, аднесены да нашых нацыянальных інтарэсаў. І мы іх будзем абараняць. У тым ліку прыходзячы да такіх помнікаў, манументаў, прыводзячы дзяцей, выхоўваючы на подзвігу нашых суайчыннікаў маладое пакаленне", - падкрэсліў ён.

У Беларусі ведаюць цану міру і бяспекі і прымаюць адпаведныя меры для іх захавання. "Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына накіраваны на абарону нашых нацыянальных інтарэсаў. І асноўны ўпор мы робім на пытаннях стратэгічнага стрымлівання. Аб іх учора прыгожа і поўна расказаў Прэзідэнт на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 9 Мая. Таму мы будзем абараняць нашу Айчыну, наш народ, нашу свабоду і незалежнасць, каб над нашай краінай заўсёды было такое мірнае неба", - запэўніў Аляксандр Вальфовіч.

8 траўня 2024, Барысаў
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.05.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:233
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность День Победы Патриотизм 80-летие освобождения Беларуси Барысаў Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме