https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка: Нам трэба яшчэ шмат зрабіць у сферы абароны свайго інфармацыйнага поля


"Беларусь — дзяржава для народа. Усё, што мы стварылі, ствараем і будзем увасабляць у жыццё, служыць гэтай мэце", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці.
Прэзідэнт адзначыў шэраг дасягненняў. Так, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, арганізаваўшы харчовую бяспеку, Беларусь стала ў адзін шэраг з сусветнымі экспарцёрамі сельгаспрадукцыі. Удалося захаваць флагманы беларускай прамысловасці і стварыць новыя, дзякуючы чаму айчынную тэхніку можна ўбачыць у любым пункце зямнога шара.

"Будуем АЭС, арганізуючы энергетычную бяспеку краіны. Ушчыльную наблізіліся да лічбавай трансфармацыі эканомікі, разумеючы, што ў сучасным свеце інакш немагчыма", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

"Нам трэба яшчэ шмат зрабіць у сферы абароны свайго інфармацыйнага поля. Гэта адна з найважнейшых умоў унутранай стабільнасці, а значыць, і незалежнасці", — заявіў ён.

"Свет без межаў", але і часам без маральных прынцыпаў шмат у чым фармуюць папулярныя крыніцы навін — інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, месенджары і іншае. Людзі, якія заблудзілі ў сусветнай павуціне, якія дазволілі маніпуляваць сваёй свядомасцю, перастаюць быць свабоднымі", — адзначыў Лукашэнка.

"На прыкладах асобных краін мы бачым, як дэмантаж дзяржаў пачынаецца з хаосу ў галовах грамадзян, з ігнаравання закону, з адмовы ад агульначалавечых норм жыцця. Сфабрыкаваныя навіны, лжывыя арыенціры сталі галоўнай і дзейснай зброяй сучаснасці. З яе дапамогай знешнія гульцы ваююць чужымі розумамі і "ўзрываюць" грамадства знутры. Што мы гатовыя супрацьпаставіць гэтаму? У першую чаргу — свае каштоўнасці, сваю праўду, гісторыю свайго народа, вопыт і мудрасць, якія мы здабылі за час развіцця і станаўлення беларускай дзяржаўнасці", — заявіў ён.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 2 ліпеня 2018
 
Дата публикации:02.07.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:447
 
Ключевые слова:
День Независимости Суверенитет Интернет Информационная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме