https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з прафесійным святам - Днём міліцыі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Органы ўнутраных спраў надзейна выконваюць важныя і адказныя задачы па абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, забеспячэнні правапарадку ў грамадстве, захаванні стабільнасці ў дзяржаве", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, праводзячы бескампрамісную барацьбу са злачыннасцю, супрацоўнікі міліцыі паспяхова вырашаюць пытанні, якія закранаюць лёсы людзей, процістаяць крымінальнаму свету, умацоўваюць веру ў перамогу закону і справядлівасць.

"Дзякуючы вашай адказнай і напружанай працы Беларусь прадаўжае заставацца адной з самых бяспечных дзяржаў у свеце. Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце ўзорам адданага служэння народу, прадаўжаючы слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

4 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.03.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:172
 
Ключевые слова:
День милиции Праздники Беларуси Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме