https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі бачыць спробы на расійскім медыйным полі зрабіць фэйкавыя навіны з дапамогай вырваных з кантэксту выказванняў у час яго нядаўняй сустрэчы з грамадскасцю і прадстаўнікамі СМІ


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 5-га сакавіка на нарадзе па пытаннях удзелу ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі.
"Гэта відаць асабліва пасля "Вялікай размовы" - фэйкавыя навіны, тэндэнцыйнае выкладанне, спроба вырваць з кантэксту выказванні, перш за ўсё мае, і інтэрпрэтаваць так, як некаму хочацца ў Расійскай Федэрацыі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

У якасці прыкладу ён прывёў разважанні аб магчымасці ўвядзення адзінай з Расіяй валюты, што было пададзена як згода кіраўніка беларускай дзяржавы на гэты крок.

"Каб пагаджацца на нешта, трэба каб табе штосьці прапанавалі. Калі табе прапанавалі адзіны рубель, тады ты можаш або пагаджацца, або адхіляць гэта. Ні мне, ні Беларусі гэтага ніхто не прапаноўваў. Я проста, адказваючы на пытанні журналістаў, разважаў, што калі такое пытанне паўстане, беларусы абсалютна не супраць адзінага рубля, - сказаў Прэзідэнт. - Але пытанне не ў гэтым. Пытанне, як будзем рэгуляваць працэсы на валютна-фінансавых рынках, што за эмісійны цэнтр. Дзе ён будзе размяшчацца, не важна. Важна, якія ён функцыі будзе выконваць. Гэта былі мае разважанні".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што, перш чым гаварыць пра адзіны рубель, неабходна рушыць наперад у вырашэнні пытанняў больш нізкага ўзроўню.

"Сёння амаль 80 працэнтаў нашага гандлю з Расіяй ажыццяўляецца ў расійскіх рублях. Я нядаўна Прэзідэнту (Расіі.) прапанаваў: перш чым кідацца на нешта вялікае, давайце пяройдзем на 100 працэнтаў гандлю ў расійскіх рублях. Вось наша прапанова. Мы гэтага не баімся, але ніхто на гэта не ідзе. Значыць, Расія адмаўляецца ад гандлю з самым блізкім сваім партнёрам у расійскіх рублях, разлічваючы на цвёрдую валюту - на "варожыя" долары і еўра. Тады чаго разважаць пра нейкі адзіны рубель?" - сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў любым выпадку ў пытанні стварэння адзінай валюты павінен ляжаць прынцып аднолькавых умоў.

Прэзідэнт прывёў яшчэ адзін прыклад фэйкавых навін: "Лукашэнка заявіў, што 98 працэнтаў беларусаў, калі паставіць пытанне на рэферэндум аб аб`яднанні (з Расіяй.), будуць супраць. Размова ідзе аб тым, калі паставіць пытанне аб уключэнні Беларусі ў склад Расіі, - 98 працэнтаў, а тое і больш прагаласуюць катэгарычна супраць. Пытанне аб аб`яднанні на рэферэндум наогул не можа быць вынесена. Таму што гэта пытанне нявызначанае: што значыць аб`яднанне (што за аб`яднанне, на якіх умовах)? Ніколі такое пытанне на рэферэндум вынесена быць не можа, паколькі яно неадназначнае ў сваім разуменні, і адказ на гэта пытанне будзе неадназначным".

"Вось так усё пераварочваецца там у Расіі, і пачынаецца нейкі перапалох. І ў рэшце рэшт выходзяць на галоўнае, гэта іх мэта - абвінаваціць Лукашэнку, што ён тарпедуе інтэграцыйныя працэсы. Ды не, у Беларусі ніхто не тарпедуе інтэграцыйныя працэсы, і перш за ўсё Лукашэнка. Таму што гэта наша жыццё. Калі няма інтэграцыі, гэтых аб`яднанняў, у якіх мы ўдзельнічаем і супрацоўнічаем, - няма эканомікі Беларусі, таму што яна экспартна арыентаваная. Для нас інтэграцыя жыццёва неабходна", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён таксама прапанаваў глянуць глыбей і выказаў меркаванне, чаму Беларусі з боку Расіі пастаянна падкідваюць пытанні накшталт уключэння ў склад або нейкага незразумелага працэсу выхаду на адзіны рубель: "Таму што разумеюць, што мы гэта ў прынцыпе прыняць не можам. А калі не можам, не прымем, ну тады і не трэба. Пытанне адно - яны не хочуць гэтай інтэграцыі. І не трэба нас тут у нечым абвінавачваць".

5 сакавіка 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.03.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:263
 
Ключевые слова:
Большой разговор с Президентом Фейки Россия Интеграция Единая валюта СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме