https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 11 сакавіка 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца семдзясят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 294 дні.
Якія падзеі адбыліся 11 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 11 сакавіка

У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Гватэмалай.

Хто нарадзіўся 11 сакавіка

1887 год: Алесь Гарун, беларускі паэт.
1899 год: Вольга Галіна, беларуская актрыса.
1903 год: Тодар Кляшторны, беларускі паэт.
1911 год: Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся польскі пісьменнік, кампазітар Каятан Крашэўскі і аргенцінскі музыкант і кампазітар Астар П`яцола.

11 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Парфірыя.

11 сакавіка звярталі ўвагу на птушак. Калі да гэтага дня пералётныя птушкі ўжо вярнуліся з зімоўкі, будзе добры ўраджай хлеба. Калі яны робяць гнёзды на сонечным баку, лета будзе дажджлівае, калі ў цені – гарачае.

Туман раніцай прадвяшчае дрэннае надвор`е, увечары – цёплае.

Sputnik, 11 сакавіка 2019
 
Дата публикации:11.03.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:237
 
Ключевые слова:
Календарь Март Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме