https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сустрэча з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ - дасць магчымасць для зваротнай сувязі з людзьмі пры падрыхтоўцы традыцыйнага Паслання кіраўніка дзяржавы народу і Нацыянальнаму сходу


Аб гэтым заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
Прэс-сакратар падкрэсліла, што маючая адбыцца "Вялікая размова з Прэзідэнтам" вельмі важная не толькі таму, што гэта выдатная магчымасць падвесці вынікі 2018 года, у цэлым абмеркаваць самыя яркія, рэзанансныя падзеі з беларускімі і замежнымі журналістамі і экспертамі.

"Яшчэ адзін немалаважны аспект у тым, што, як вы ведаеце, у сярэдзіне вясны Прэзідэнт традыцыйна звяртаецца з Пасланнем да народа і парламента. У разрэзе падрыхтоўкі да гэтага мерапрыемства (а гэта заўсёды праграмны, вельмі важны дакумент для ўсёй краіны) мы таксама ўспрымаем заўтрашнюю "Вялікую размову", - сказала яна. - Гэта для Прэзідэнта своеасаблівая лакмусавая паперка - магчымасць атрымаць зваротную сувязь, у першую чаргу ад людзей, паколькі ў інтэрнэце цяпер праходзяць шматлікія апытанні на тэму, што хвалюе сёння наша грамадства".

Наталля Эйсмант прывяла прыклад, што інфармагенцтва БЕЛТА праводзіць акцыю "Ваша пытанне Прэзідэнту", і нават цяпер людзі могуць прыслаць свае пытанні. "Заўтра мы пастараемся самыя важныя з іх агучыць", - сказала прэс-сакратар.

Гаворачы пра кола ўдзельнікаў сустрэчы 1 сакавіка, яна адзначыла, што менавіта журналісты павінны ведаць, пра што думаюць беларускія грамадзяне, што іх хвалюе. У сваю чаргу эксперты з`яўляюцца лідарамі меркаванняў. "Уся заўтрашняя размова будзе глыбока прааналізавана, і на яе аснове ў тым ліку будзе ажыццяўляцца падрыхтоўка Паслання Прэзідэнта народу і парламенту", - дадала Наталля Эйсмант.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. "Вялікая размова з Прэзідэнтам" пройдзе ў Адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14 і пачнецца ў 10.30. Плануецца, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200 чалавек. У іх ліку не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер - палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія аб`яднанні і канфесіі. Падобны адкрыты дыялог кіраўніка дзяржавы з грамадскасцю ўпершыню прайшоў у лютым 2017 года і меў вялікі грамадскі рэзананс. Тады сустрэча працягвалася больш за сем гадзін, і сярод іншых прагучалі адказы па тэматыцы многіх пытанняў, прысланых чытачамі БЕЛТА.

Прамую трансляцыю адкрытага дыялогу кіраўніка дзяржавы з грамадскасцю змогуць убачыць гледачы тэлеканалаў "Беларусь 1" і міжнароднага спадарожнікавага "Беларусь 24". Анлайн-вяшчанне будзе забяспечана і на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by. Аўдыятрансляцыю ў рэжыме рэальнага часу арганізуе Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Дзякуючы медыяхолдынгу прамы эфір мерапрыемства будзе даступны і гледачам МТРК "Мір".

28 лютага 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.02.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:191
 
Ключевые слова:
Большой разговор с Президентом
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме