https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка супраць правядзення ў Беларусі акцыі "Несмяротны полк", бо ў беларусаў ёсць свая аналагічная акцыя, якая праводзілася задоўга да расійскай


Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам" 1 сакавіка.
"Я катэгарычна супраць. Не таму, што я супраць гэтай акцыі — гэта бліскучая акцыя. Расійская акцыя. Нас папракаюць, што мы нібыта забараняем "Несмяротны полк". Вы ж у нас перадралі гэтую ідэю: "Беларусь памятае" — вы памятаеце гэтыя акцыі? Памятаеце, я стаў прэзідэнтам, першая была акцыя — мяне ветэраны паклікалі, ад ГУМа мы ішлі да плошчы Перамогі і ўскладалі вянкі. Хто з партрэтамі ішоў, хто яшчэ з чымсьці..." — заявіў Лукашэнка.

"Чаму мы павінны кінуць сваё і схапіцца за "Несмяротны полк", калі па сваёй сутнасці і нават па знешняй форме яны аднолькавыя?" — задаў пытанне беларускі кіраўнік.

"Ён зноў падкрэсліў, што акцыя "Несмяротны полк" пад назвай "Беларусь памятае" значна раней з`явілася ў Беларусі, чым у Расіі."

І мы вітаем, што браты-расіяне звярнуліся да гэтай формы. Але ў нас свая назва, вось у чым праблема і чаму я так на гэта рэагую", — падкрэсліў Лукашэнка.

Як паведамлялася, 9 мая 2018 года члены грамадскіх аб`яднанняў, якія прадстаўляюць каардынацыйны савет лева-патрыятычных сіл Беларусі "Адзінства", правялі ў цэнтры Мінска шэсце з партрэтамі франтавікоў. У акцыі прынялі ўдзел да 1.000 чалавек. Наперадзе калоны ішлі маладыя людзі з расцяжкай "Несмяротны полк".

Першапачаткова лева-патрыятычныя сілы планавалі правесці ў Мінску акцыю "Несмяротны полк", у прыватнасці шэсце і ўскладанне кветак да манумента Перамогі і Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску. Аднак 5 мая яны атрымалі адказ, у якім было пазначана, што Мінгарвыканкам не дазваляе акцыю. Замест гэтага было прапанавана прыняць удзел у той жа дзень у вулічнай акцыі "Беларусь памятае".

Тым не менш 8 мая Мінгарвыканкам узгадніў правядзенне шэсця "Несмяротны полк" ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі, задаволіўшы заяўку прадстаўніка іншай арганізацыі — "Русь маладая", якая ўваходзіць у аргкамітэт.

Лукашэнка тады заявіў, што супраць палітызацыі гэтай акцыі. "Але калі народ просіць зноў прайсці з партрэтамі, сцягамі і гэтак далей, у наступным годзе мы гэта арганізуем. Толькі не трэба гэта палітызаваць і заяўляць, што мы ледзь ці не забараняем нешта. У Беларусі гэтага ніколі не было і не будзе. Кожны мае права ўшанаваць памяць сваіх герояў, прайсціся там, дзе ён лічыць патрэбным, з партрэтам і ўскласці кветкі. Гэта вялікае, гэта святое. Так будзе заўсёды ў Беларусі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2019
 
Дата публикации:01.03.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:234
 
Ключевые слова:
Акция "Бессмертный полк" "Беларусь памятае" Большой разговор с Президентом Великая Отечественная война День Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме