https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Карлюкевіч: жадаю ўсім наведвальнікам Мінскай кніжнай выстаўкі знайсці сваю кнігу


Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця XXVI Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу пажадаў усім яе наведвальнікам знайсці сваю кнігу.
"Вельмі прыемна, што на Мінскую кніжную выстаўку-кірмаш прыехалі ўдзельнікі і госці з многіх краін свету. Мы ўдзячныя ўсім, хто сёння ставіцца да кнігі, як гаварыў Максім Горкі, як да жывога факта. Мы рады, што цэнтральным экспанентам стала Расія, якая прывезла велізарную колькасць выданняў і новыя творчыя праекты. Жадаю ўсім наведвальнікам выстаўкі знайсці сваю кнігу", - сказаў міністр.

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец у сваю чаргу адзначыў, што для пісьменнікаў і кнігавыдаўцоў Мінскі кніжны форум з`яўляецца своеасаблівым экзаменам і справаздачай за мінулы год.

"Тут прадстаўлены дзясяткі тысяч выданняў, сярод якіх кожны знойдзе кнігу па душы", - перакананы ён.

XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш праходзіць пад слоганам "Больш чым кнігі" з 6 па 10 лютага. На пляцоўцы каля 3 тыс. кв.м прадстаўлена больш за 400 экспанентаў ад 35 краін. Чакаецца, што выстаўку наведаюць каля 60 тыс. чалавек. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі, суарганізатары - міністэрствы замежных спраў, адукацыі, культуры, ААТ "Белкніга", ТАА "Макбел".

6 лютага 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.02.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:309
 
Ключевые слова:
XXVI Минская международная книжная выстаака-ярмарка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме