https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Левапатрыятычныя актывісты патрабуюць ад Генпракуратуры ліквідаваць Партыю БНФ


Прадстаўнікі шэрагу левапатрыятычных арганізацый, у тым ліку незарэгістраваных у Беларусі, звярнуліся ў Генеральную пракуратуру з лістом, у якім патрабуюць ліквідаваць Партыю БНФ. Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі.
Заяву падпісалі экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў першага склікання, арганізатар акцыі "Бессмяротны полк" на Дзень Перамогі Валер Драко, сакратар каардынацыйнага савета левапатрыятычных сіл Беларусі "Адзінства" Генрых Сіманоўскі, прадстаўнікі яшчэ чатырох арганізацый.

Аўтары ліста ў Генпракуратуру крытыкуюць заяву сойма Партыі БНФ ад 12 студзеня з заклікам да падтрымкі беларускай мовы і забароны трансляцыі на тэрыторыі краіны расійскіх тэлеканалаў. У гэтым прадстаўнікі левапатрыятычных сіл бачаць прыкметы артыкула 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці). Яны патрабуюць "паважаць законныя правы і інтарэсы рускамоўных грамадзян", а апазіцыйную партыю называюць "спадкаемцамі паліцаяў, іншых калабарацыяністаў і здраднікаў нашаму народу".

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што з`яўленне ліста звязанае з інфармацыйнай атакай на Беларусь у расійскіх СМІ ў апошні час. "Можна было б толькі пасмяяцца над гэтым наіўным даносам у беларускую пракуратуру. Гэта не першы раз, калі сталіністы і іншыя памагатыя расійскага імперыялізму спрабуюць забрудзіць імя БНФ абвінавачваннямі ў экстрэмізме, — цытуе Кастусёва прэс-служба партыі. — Паказальна, што гэтыя мікраскапічныя арганізацыі спрытна выскачылі як па камандзе — адразу ж, калі ў расійскіх СМІ пачалася істэрыка наконт прыкрыцця каналаў вядзення інфармацыйнай вайны супраць Беларусі. Калі наша заява выклікала такую нервовую рэакцыю прарасійскіх шавіністаў што ў Маскве, што ў Мінску — значыць, яна б`е дакладна ў мэту".

Як паведамлялася, 13 студзеня расійскі сенатар Аляксей Пушкоў у "Твітэры" пракаментаваў заяву сойма Партыі БНФ, у прыватнасці прапанову абмежаваць у Беларусі трансляцыю расійскіх тэлеканалаў. "Беларускі Народны Фронт або нешта пераблытаў, або наўмысна скажае рэальнасць, спрабуючы адарваць Беларусь ад Расіі. Ніколі не заўважаў, каб расійскія тэлеканалы распальвалі "міжнацыянальную варожасць" у дачыненні да Беларусі. Відаць, нехта хацеў бы пхнуць краіну на шлях Украіны", — напісаў Пушкоў.

Аляксандр Лукашэнка 18 студзеня на сустрэчы з дзейным і былымі міністрамі замежных спраў краіны заявіў, што яго трывожыць "атака ў СМІ на Беларусь". "Няхай навобмацак пакуль, але тыпу за тое: "Бацька-1", "Бацька-2", "Бацька-3" (маецца на ўвазе нашумелы пяцісерыйны дакументальны фільм "Хросны бацька" пра Лукашэнку, які быў паказаны ў 2010—2011 гадах па расійскім тэлеканале НТВ). Але калі тады яны ў мяне хацелі знайсці нейкія грошы і забраць — хай знойдуць і забяруць. Я абсалютна чысты і сумленны перад вамі. Насцярожвае тое, што яны спрабуюць нас ужо сутыкнуць з расіянамі", — сказаў Лукашэнка.

У якасці прыкладу ён прывёў выпадак, які атрымаў агалоску ў інтэрнэце, а затым быў выкарыстаны ў расійскіх СМІ для ілюстрацыі негатыўнага стаўлення да рускіх у Беларусі.

"Вы ведаеце ў інтэрнэце гэты выпадак, калі нехта ў метро ўчыніў канфлікт з нейкім чалавекам, і ўсё гэта хуценька было паднесена (як быццам з Расіі замовілі) як тое, што ў нас робяцца нападкі на рускіх людзей, — сказаў Лукашэнка. — Калі я прачытаў гэта, неадкладна даручыў разабрацца. Я разумею, што ўсякія могуць быць выпадкі. Аказваецца, там рускімі, як яны кажуць, і не пахла. Гэта канфлікт двух беларусаў. Інакш не скажаш. Прытым ён хутка быў зняты на відэа (цяпер гэта проста робіцца) і ўкінуты ў інтэрнэт. І яны (расійскія СМІ.) за гэта ўхапіліся. Аказваецца, адзін беларус, які калісьці быў асуджаны (супрацоўнік АМАПа, за хабар быў пасаджаны, выйшаў з турмы). Другі быў таксама беларус напаўадмарожаны. І завязалася бойка. Прычым тут рускія?!" — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 21 студзеня 2019
 
Дата публикации:21.01.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:142
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Россия СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме