https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 15 снежня 2018 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 16 дзён.
Сёння святкуецца Міжнародны дзень чаю. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 15 снежня

У 1862 годзе пачалася эксплуатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі, яна звязала Гродна з Парэччам і была часткаю Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі.
У 1918 годзе распачаў працу Гродзенскі беларускі сялянскі з`езд.
У 1985 годзе ў Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар.
У 1991 годзе пачалося вяшчанне Польскага Радыё на беларускай мове.

Хто нарадзіўся 15 снежня

1836 год: Валерый Урублеўскі, беларускі і польскі рэвалюцыянер.
1921 год: Сцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнавец.
1937 год: Яўген Ждан, беларускі тэатральны мастак, жывапісец і графік.
1937 год: Герман Кірылаў, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі інжынер Аляксандр Густаў Эйфель і стваральнік штучнай мовы эсперанта Людвіг Лазар Заменгоф.

15 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Абакума, восьмага з 12 малых прарокаў.

У гэты дзень матулі адганялі ад немаўлят начніц – нячысцікаў, якія псавалі сон і нават маглі наслаць хваробу. Чыталі замовы на ваду, якой мылі дзіця, а таксама стаівлі на акно ляльку-абярэг. Лічылася, што калі начніца палезе ў хату, яна ўзлезе на ляльку, пераблытаўшы яе з дзіцем.

Калі ў гэты дзень спяваў певень, хутка будзе адліга. Калі вароны крычаць – будзе снегапад.

Sputnik, 15 снежня 2018
 
Дата публикации:15.12.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:345
 
Ключевые слова:
Памятные даты Календарь Декабрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме