Лясгасы адкрыюць ёлачныя базары 20 снежня ў Мінскай і Брэсцкай абласцях, а масавы гандаль пачнецца 21 снежня.
"У гэтым годзе навагоднія дрэвы, вырашчаныя спецыялістамі лясгасаў, можна будзе прадаваць больш як у 1 тыс. гандлёвых кропак. Першыя ёлачныя базары пачнуць працаваць у Мінскай і Брэсцкай абласцях ужо 20 снежня, аднак масавы гандаль у краіне пачнецца на дзень пазней", - сказаў Валянцін Шатраўка.
Ёлачныя базары будуць арганізаваны як у сталіцы, так і ў абласных, раённых цэнтрах, іншых населеных пунктах. Акрамя таго, навагоднія дрэвы будуць прадавацца ва ўсіх лясніцтвах Беларусі, якіх налічваецца больш за 800.
"Сярэдні кошт навагодняга дрэва да метра на гандлёвых базарах і складах лясгасаў складзе ў раёне Br8, ад 1 м да 2 м - Br11, ад 2 м да 3 м - Br15. Трэба адзначыць, што ў лясніцтвах кошт навагодніх дрэў будзе крыху ніжэйшы: Br7, Br9 і Br13 адпаведна. Кошт навагодняга дрэва ў кадцы ў залежнасці ад віду і памеру будзе вар`іравацца ад Br15 да Br20", - адзначыў першы намеснік міністра.
"Акрамя таго, ёсць магчымасць выбраць сабе навагодняе дрэва ў лесе. Для гэтага трэба прыехаць у лясніцтва і ў суправаджэнні работніка лясной аховы ссекчы сабе дрэва на навагодняй плантацыі. Кошт будзе яшчэ ніжэйшы, чым пры куплі ў лясніцтве", - дадаў Валянцін Шатраўка.
17 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА