Кандыдат філалагічных навук Іван Крук шмат гадоў займаецца даследаваннямі беларускага фальклору, народнай культуры, традыцыйнага народнага календара. Ён аўтар шэрагу манаграфій на гэтыя тэмы.
"Я з задавальненнем на лекцыях распавядаў пра структуру беларускага традыцыйнага календара. Я маляваў круг і паказваў студэнтам і сталым людзям тыя перыяды, адрэзкі часу, калі вяселлі былі забароненыя, таму што былі посты, іх было чатыры на працягу года, а затым маляваў эліпс тыя адрэзкі часу, калі вяселлі былі магчымыя і нават найбольш спрыяльныя", - распавядае Крук.
Па словах суразмоўцы, адзін з такіх перыядаў - асенні - у нашых продкаў называўся "Вялікая Свадзебніца", другі быў на мясаедным тыдні зімой - у гэты перыяд вяселля былі найбольш масавымі.
Далей, напрыклад, па такой формуле: "Дабравешчанне-Раство Хрыстова - плюс 9 месяцаў" атрымліваем перыяд усплёску нараджальнасці ў беларусаў. А сучасны чалавек, ведаючы характары знакаў Задыяку, можа са стоадсоткавай дакладнасцю пралічыць, калі ў Беларусі былі пікі нараджэння лідараў, творцаў і міратворцаў.

Sputnik, 5 снежня 2018