Творчыя праекты атрымалі назвы "NEFT_Ь" і "The Root".
Выстава праходзіць па ініцыятыве і пры арганізацыйнай падтрымцы пасольства Беларусі ў Іспаніі. Сваё прывітанне гасцям і ўдзельнікам сённяшняй падзеі накіраваў пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі Павел Латушка.
"Не будзе перабольшаннем сказаць, што Віцебск, які з`яўляецца радзімай сусветна вядомых мастакоў, ужо даўно стаў сапраўднай сталіцай сучаснага мастацтва і цяперашнімі творчымі талентамі пацвярджае гэты статус", - адзначыў пасол.
Адным з напрамкаў, якія садзейнічаюць развіццю адносін паміж дзяржавамі і народамі, з`яўляецца культурная дыпламатыя. У гэтым кантэксце Павел Латушка падкрэсліў выключную ролю міжрэгіянальнага культурнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Іспаніяй. Невыпадкова, што з беларускага боку ў праекце ўдзельнічае віцябчанка Алена Толабава з радзімы Марка Шагала, а з іспанскага - Аікса Партэра, мастачка з Малагі, дзе нарадзіўся Пабла Пікаса.
Значнасць сённяшняй падзеі ў культурным жыцці горада адзначыў на адкрыцці выставы і старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Ён звярнуў увагу на моцнае ўражанне, якое робіць на гледачоў знаёмства з творчасцю мастачак. Мерапрыемства стала прадаўжэннем выставы твораў беларускага і іспанскага мастацтва, якая з поспехам прайшла ў верасні-кастрычніку ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску.
Экспазіцыя ў Віцебску з`яўляецца часткай праекта беларускага пасольства "Беларусь-Іспанія: крок насустрач", мэта якога - паглыбленне двухбаковых эканамічных і міжрэгіянальных сувязей, у тым ліку ў галіне культуры.
Пры рабоце над праектам мастачкі карысталіся рознымі матэрыяламі і прадметамі: Алена Толабава ў якасці асноўнага інструмента мастацкага выказвання выбрала бітум. Яе арт-аб`екты вызначаюцца манахромнымі рашэннямі ў фарміраванні карціннай плоскасці і аскетычным эстэтызмам. Аўтар канцэнтруецца на акцэнтах, якія прымушаюць гледача ў спробе ўсвядоміць шматграннасць закладзенай ідэі ўсё глыбей акунацца ў работу.
Аікса Партэра спалучае прадметнае мастацтва, фатаграфію, інсталяцыю, жывапіс. Яе работы ўспрымаюцца лягчэй за кошт выкарыстаных прыродных матэрыялаў, аднак гэта не змяншае закладзены ў іх сэнс.
Пры гэтым думкі, ідэі, якія пастараліся перадаць гледачам аўтары, сугучныя. Як вынік, выстава робіць цэльнае і арганічнае ўражанне, што адзначалі многія госці і эксперты, якія азнаёміліся сёння з экспазіцыяй.
Наведаць выставу ў Віцебску можна па 14 студзеня.
7 снежня 2018, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА