Якія падзеі адбыліся 12 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 12 снежня
У 1991 годзе Расія выйшла са складу СССР.
Хто нарадзіўся 12 снежня
1886 год: Юліяна Вітан-Дубейкаўская, беларуская мастацтвазнаўца, педагог, мемуарыстка.
1968 год: Усевалад Гарачка, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Гюстаў Флабер, нарвежскі мастак Эдвард Мунк і амерыканскі акцёр, спявак і шоўмен Фрэнк Сінатра.
12 снежня ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога пакутніка Парамона і 370 пакутнікаў.
У гэты час рэкі замярзаюць, вялікая рыба хаваецца, мядзведзі засынаюць у бярлогах. Да 12 снежня імкнуліся назапасіць дровы на зіму, таму што пасля шлях у лес замяце і зрабіць гэта будзе вельмі цяжка. У народзе існавала прымаўка: "Дроў напасіся, лесу пакланіся". Лес і карміў нашых продкаў, і саграваў іх.
Таксама ў некаторых мясцінах існаваў звычай прасіць у гэты дзень пазыку – не важна, што: муку, яйкі, дробныя прылады для працы. Лічылася, што той, каму пазыку дадуць, будзе шчаслівы ў наступным годзе.
Калі раніцай ішоў снег, завіруха будзе працягвацца яшчэ амаль тыдзень – да Мікалая, 19 снежня. Снегапад лічыўся добрай прыкметай – значыць, будзе добры ўраджай.
Sputnik, 12 снежня 2018