https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У мядзельскім касцёле знайшлі адну з самых старажытных рэліквій Беларусі


Знойдзеныя мошчы святых застануцца ў касцёле і будуць даступныя для вернікаў.
У касцёле Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі знойдзены замураваныя мошчы сятых і парафіяльныя запісы, паведамляецца на польскім сайце fakty.interia.pl.

Па інфармацыі ксяндза Юрыя Кулая, звесткі пра схаваную скрынку знайшліся ў адным з кракаўскіх архіваў. У нішы ў сцяне ляжалі кнігі ХІХ стагоддзя — гэта былі парафіяльныя рэгістры хростаў, шлюбаў і памерлых фундатараў.

Акрамя іх у схованцы размяшчаліся мошчы святой Цэцыліі, што жыла ў ІІ стагоддзі, і рэліквіі святой Тэрэсы. Сапраўднасць рэліквій сцвярджаюць дакументы, якія знаходзіліся пры іх.

Па словах Юрыя Кулая, гэта адны з самых старажытных рэліквій у Беларусі.

Знаходкі былі схаваныя ў 1940 годзе для захавання ад савецкіх уладаў. У савецкія часы ў касцёле быў склад угнаенняў, а зараз ім карыстаюцца вернікі.

Мінск, 3 студзеня 2019
Sputnik
 
Дата публикации:03.01.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:280
 
Ключевые слова:
Мядзель Мощи Христианство Религия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме