Будслаўскі фэст увайшоў у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамілі ў сераду ў міжнароднай арганізацыі.
Папоўнілі спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў сераду ў рамках трынаццатай сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Па рашэнні камітэта, беларускі Будслаўскі фэст цяпер унесены ў рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва - гэта значыць мае асаблівы ахоўны статус. Два гады таму Будслаўскі фэст папоўніў спіс беларускай гісторыка-культурнай спадчыны.
Будслаўскі фэст - адна з "візітных картак" Мінскай вобласці: пачынаючы з XVII стагоддзя кожны год у першыя выходныя ліпеня дзесяткі тысяч паломнікаў збіраюцца ў Будславе на ўрачыстасці ў гонар іконы Божай Маці, якая лічыцца апякункай беларускага народа ў каталікоў.
Фэст у Будславе - другі "беларускі пункт" у спісе нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2009 годзе ў пералік быў уключаны абрад "Калядныя цары".
Мінск, 28 лістапада 2018
Sputnik
Мінск, 28 лістапада 2018
Sputnik