https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 26 снежня 2018 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста шасцідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 5 дзён.
Якія падзеі адбыліся 26 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 26 снежня

У 1566 годзе Гарадзенскі сойм уключыў Інфлянцкае княства ў склад ВКЛ.
У 1926 годзе выйшаў на экраны першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" кінарэжысёра Юрыя Тарыча паводле аповесці Міхася Чарота "Свінапас".
У 1968 годзе пачала трансляцыю Гродзенская абласная студыя тэлебачання.
У 1991 годзе СССР спыніў існаванне як суб’ект міжнароднага права.

Хто нарадзіўся 26 снежня

1891 год: Алесь Вініцкі, беларускі гісторык.
1893 год: Яўген Цікоцкі, беларускі кампазітар.
1937 год: Уладзімір Гніламёдаў, беларускі літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік і мастак Генры Мілер і кітайскі дзяржаўны дзеяч Маа Цзэдун.

26 снежня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква пачытае памяць пакутнікаў Яўстрація, Аўксенція, Яўгена, Мардарыя і Арэста, якія пацярпелі за хрысціянскую веру ў пачатку IV стагоддзя.

У народзе казалі: "Пакутнік Яўстрат сонейку рад". Дзень па крысе пачынае прыбаўляцца.

Людзі верылі, што ў гэты дзень асабліва лютуюць ведзьмы, таму стараліся не сварыцца адзін з аднім і не лаяцца, каб не наклікаць бяду.

Лічыцца, што якое надвор`е 26 снежня, такое будзе і ўвесь студзень.

Sputnik, 26 снежня 2018
 
Дата публикации:26.12.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:277
 
Ключевые слова:
Календарь Декабрь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме