https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


НАН Беларусі назвала топ-10 вынікаў навукоўцаў за 2018 год


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе НАН.
Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вызначыла топ-10 вынікаў дзейнасці вучоных акадэміі за 2018 год у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў. 

Сярод пераможцаў - калектыў вучоных Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава і Інстытута фізіка-арганічнай хіміі (за вылучэнне навуковай гіпотэзы і эксперыментальнае пацвярджэнне наяўнасці ў алмазе з NV цэнтрамі мноства палажэнняў ізатапічнага вугляроду, найбольш прыдатных для практычнай рэалізацыі квантава-інфармацыйных устройстваў памяці і карэкцыі памылак у працэсарах на NV-спінавых сістэмах, а таксама для прымяненняў у нанаметралогіі і біямедыцыне).

Аўтарскі калектыў Інстытута фізікі НАН Беларусі імя Б.І.Сцяпанава і дзяржаўнага прадпрыемства "Акадэмфарм" увайшоў у топ-10 за устанаўленне механізма лятальнага дзеяння святла бачнай вобласці спектра на патагенныя мікраарганізмы, сутнасць якога ў эфекце шматударнасці і накапленні пэўнай колькасці фотапашкоджанняў жыццёва важных малекул-мішэней для распрацоўкі новых фотатэрапеўтычных тэхналогій эфектыўнай інактывацыі.

Сярод тых, хто трапіў у дзясятку, - навукоўцы Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага (за выяўленне эфекту анамальнага павышэння вязкасці расплаву сумесей аліфатычных поліамідаў з палімерамі алефінаў, што забяспечыў сінтэз прынцыпова новых тыпаў шматфункцыянальных поліамідных матэрыялаў, у тым ліку суперударатрывалых) і калектыў вучоных Інстытута хіміі новых матэрыялаў (за стварэнне нанакаталізатараў новага пакалення на аснове галуазітавых нанатрубак для сінтэзу гетэрацыклічных злучэнняў, якія валодаюць высокай біялагічнай актыўнасцю).

Аўтарскі калектыў Інстытута прыродакарыстання будзе ўзнагароджаны за распрацоўку новых уяўленняў аб палеагеадынамічнай эвалюцыі глыбінных зон зямной кары і верхняй мантыі Прыпяцкага і Дняпроўскага палеарыфтавых нафтагазаносных басейнаў, што даюць магчымасць павысіць эфектыўнасць геолагаразведачных работ, а навукоўцы Інстытута лесу НАН Беларусі - за ўстанаўленне малекулярна-генетычных механізмаў фарміравання ўстойлівасці драўняных раслін да біятычных і абіятычных стрэсаў на аснове метагеномнага аналізу мікробных згуртаванняў і секвеніравання ядзерных і цытаплазматычных геномаў лесаўтваральных форм, што забяспечвае ўдасканаленне мерапрыемстваў па селекцыі.

Калектыў аўтараў Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі ўвайшоў у лік пераможцаў за выяўленне эфекту ўплыву глебавых мікраарганізмаў на біялагічную мабільнасць радыенуклідаў як асновы новага пакалення тэхналогій нівеліравання пераходу радыеактыўнага цэзію ў сельскагаспадарчыя расліны.

Навукоўцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі выявілі і даследавалі ўнікальныя помнікі і артэфакты сусветнага ўзроўню метадамі падводнай археалогіі: стаянку неаліту - бронзавага веку Крывіна-3; лодку-даўбёнку пачатку XVI стагоддзя, паднятую з дна ракі Нёман; абарончыя збудаванні Жаберскага замка XVII-XVIII стагоддзяў; месцы пераправы арміі Напалеона ў лістападзе 1812 года цераз Бярэзіну.

Аўтарскі калектыў Інстытута пладаводства ўзнагародзяць за стварэнне арыгінальнага гібрыднага фонду яблыні. Удалося атрымаць выдатны сорт сярэдняга тэрміну паспявання з павышанай ураджайнасцю, высокай зімаўстойлівасцю і ўстойлівасцю да хвароб.

Першы намеснік генеральнага дырэктара НПЦ НАН па жывёлагадоўлі Іван Шайко адзначаны за распрацоўку метадаў паскоранага атрымання высакаякасных генатыпаў жывёл, заснаваных на канструяванні сумарных індэксаў ацэнкі іх племянных якасцей, якія даюць магчымасць паскорыць селекцыйны працэс.

Узнагароджанне пераможцаў будзе прымеркавана да святкавання Дня беларускай навукі ў студзені 2019 года.

28 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:353
 
Ключевые слова:
Исследование Наука День белорусской науки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме