https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Метрычны запіс аб хрышчэнні Адама Міцкевіча пакажуць у музеі гісторыі літаратуры


Убачыць метрычны запіс аб хрышчэнні Адама Міцкевіча можна будзе на выстаўцы ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамілі ў музеі.
Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя "Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча", прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння вялікага паэта, будзе адкрыта 1 лютага.

Яна дасць старт святочным мерапрыемствам у юбілейны год. У гасцей з`явіцца ўнікальная магчымасць убачыць метрычны запіс аб хрышчэнні Адама Міцкевіча (1798 год), метрычны запіс аб шлюбе дзядулі і бабулі паэта (1763 год), метрыку аб хрышчэнні маці пісьменніка Барбары Маеўскай (1769 год).

Акрамя таго, гасцей вернісажа чакаюць майстар-класы ад школы танцаў ХІХ стагоддзя "Капітэль".

Асоба Адама Міцкевіча, яго непаўторная творчасць, жыццё асветніка сталі адным з самых вялікіх здабыткаў сусветнай культуры, невычэрпнай крыніцай духоўнасці беларускага і польскага народаў.

24 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.01.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:639
 
Ключевые слова:
Адам Міцкевіч Литература Вернисаж Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме