https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Народная артыстка Беларусі Клара Малышава ўзнагароджаная японскім ордэнам Узыходнага сонца


Народная артыстка Беларусі выкладчыца Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа Клара Малышава ўзнагароджаная ордэнам Узыходнага сонца з залатымі і сярэбранымі прамянямі ад імя імператара Японіі.
Як паведамілі ў пасольстве Японіі ў Мінску, Малышава стала першым кавалерам японскага ордэна сярод беларусаў. Узнагарода за вялікі ўнёсак у выхаванне японскіх артыстаў балета, а таксама садзейнічанне ва ўмацаванні сувязяў паміж артыстамі балета Японіі і Беларусі будзе ўручаная Малышавай у студзені 2019 года на ўрачыстай цырымоніі ў Мінску.

За 13 гадоў працы ў каледжы ў якасці мастацкага кіраўніка Малышава курыравала навучанне больш як 40 японскіх студэнтаў, сярод якіх былі будучыя прафесійныя артысты балета і кіраўнікі ўласных балетных студый.

У апошнія гады колькасць японскіх студэнтаў, якія навучаюцца ў мінскай гімназіі-каледжы, складае больш за 10% ад агульнай колькасці ўсіх японцаў, што жывуць у Беларусі, адзначылі ў пасольстве.

Апошнія 17 гадоў Малышава штогод наведвала Японію і праводзіла майстар-класы ў балетных школах у розных рэгіёнах гэтай краіны.

Самы працяглы майстар-клас доўжыўся прыблізна месяц. У Японіі яе заняткі наведалі прыкладна тысяча чалавек. Акрамя таго, артыстка ставіла там спектаклі, брала ўдзел у паказах, арганізаваных для наведнікаў майстар-класаў.

"Яе актыўная шматгадовая дзейнасць спрыяла пашырэнню ўяўлення пра балет у Японіі", — падкрэслілі ў пасольстве.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 12 лістапада 2018
 
Дата публикации:12.11.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:337
 
Ключевые слова:
Япония Балет Клара Малышева Беларусы ў свеце
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме