https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 16 лістапада 2018 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста дваццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 45 дзён.
У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень талерантнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 16 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 16 лістапада

У 1812 годзе ў час вайны 1812 года ад французскіх войск быў вызвалены Мінск.
У 1933 годзе былі ўсталяваныя дыпламатычныя адносіны паміж ЗША і СССР.
У 1945 годзе была створана Арганізацыя Аб`яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).
У 1955 годзе адбыўся пуск 1-й чаргі Мінскага гадзіннікавага завода.

Хто нарадзіўся 16 лістапада

1898 год: Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч.
1905 год: Ян Скрыган, беларускі пісьменнік.
1923 год: Мікалай Крукоўскі, беларускі эстэтык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі скрыпач, кампазітар і дырыжор Радольф Крэйцэр і расійскі военачальнік і палярны даследчык Аляксандр Калчак.

16 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Ганны. Яна была дачкой кіеўскага князя Усевалада Яраславіча і сястрой вялікага князя Уладзіміра Манамаха. Ганна адмовілася выходзіць замуж за візантыйскага прынца і прысвяціла сябе богу. Пры манастыры, які пабудаваў для яе Усевалад, была адкрытая першая ў Еўропе школа для дзяўчынак.

Таксама святкуецца сёння дзень Агапія-кросніка. Дзяўчыны садзіліся ткаць, бо верылі, што калі пачаць працу ў гэты дзень, хутка прыйдзе жаніх.

Калі ўвечары ў гэты дзень быў мароз, лічылі, што зіма будзе цёплай. Калі снег ужо ляжыць, але лісце з дрэў не апала – наступны год будзе неўраджайным.

Sputnik, 16 лістапада 2018
 
Дата публикации:16.11.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:187
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Ноябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме