https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 17 лістапада 2018 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста дваццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 44 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 17 лістапада

У 1370 годзе кароль Людовік Венгерскі стаў каралём польскім.

Хто нарадзіўся 17 лістапада

1828 год: Эмерык Чапскі, беларускі калекцыянер і нумізмат.
1906 год: Янка Багдановіч, пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі матэматык Аўгуст Фердынанд Мёбіус і французская актрыса Сафі Марсо.

17 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шанавалі памяць святапакутнікаў Нікандра і Ерамея – вучняў і паслядоўнікаў апостала Паўла.

У народзе існавала прыслоўе – "Ярома, сідзі дома". Нашы продкі верылі, што ў гэты дзень асаблівы разгул нячысцікаў, якія блукаюць па вуліцах і намагаюцца зайсці ў дом, каб скрасці адтуль вугельчык. 17 лістапада нікому нельзя было даваць вугля або агню, таму што гэта значыла аддаць сваё шчасце.

Калі на Ярому туман, гэта значыць, будзе адліга. Шэрань на жрэвах і траве, наадварот, прадвяшчае маразы. Калі выпала шмат снегу, будзе добры ўраджай азімых.

Sputnik, 17 лістапада 2018
 
Дата публикации:17.11.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:159
 
Ключевые слова:
Памятные даты Календарь Ноябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме