https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


7 лістапада - свята міру і сапраўдных правоў чалавека


"Галоўны ўрок, які мы павінны атрымаць з гісторыі 1917 года, - гэта мір, мір і яшчэ раз мір. Павінен быць мір для таго, каб людзі маглі нармальна жыць", - перакананы беларускі лідар.
Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6-га лістапада ў час размовы з прадстаўнікамі працоўных калектываў дарожных арганізацый, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве моста, а таксама з жыхарамі Жыткавіцкага раёна.

Кіраўнік дзяржавы лічыць сімвалічным той факт, што новы мост цераз Прыпяць адкрыўся напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. 

"Галоўны ўрок, які мы павінны атрымаць з гісторыі 1917 года, - гэта мір, мір і яшчэ раз мір. Павінен быць мір для таго, каб людзі маглі нармальна жыць", - перакананы беларускі лідар. 

"Другі ўрок вынікае з прычын, якія спарадзілі Кастрычніцкую рэвалюцыю. Гэта правы чалавека, пра якія мы вельмі шмат гаворым, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Літаральна некалькі гадзін таму я сустракаўся з амерыканцамі, і ў нас зайшла дыскусія па тэме Кастрычніцкай рэвалюцыі (як вы разумееце, яны зусім інакш успрымаюць усё), мы вельмі доўга дэбатавалі аб правах чалавека, і вось я ім прывёў прыклад падзей таго часу - вось дзе былі парушаны правы чалавека. Людзі ішлі незразумела на якую вайну і гінулі. Права чалавека на жыццё было разбурана, а таксама права на працу - людзі не мелі работы, кавалка хлеба. Як яны маглі жыць і карміць свае сем`і?"

"Таму Кастрычніцкая рэвалюцыя - гэта свята міру і правоў чалавека", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя - гэта не пераварот, як цяпер у Расіі некаторыя кажуць. 

"Можна назваць пераваротам, але гэта не той пераварот, які яны хацелі б бачыць тады ў нашай дзяржаве. Ім усё трэба перакрэсліць і перапісаць. Вось таму мы ў свой час, напэўна, мудра зрабілі, пакінуўшы гэта свята ў нашай гісторыі, і не кідаем у яе камяні. Вы помніце, што мы не ўсё ведаем, а адсюль і не ўсё разумеем, што там адбывалася", - заўважыў Прэзідэнт. 

Кіраўнік дзяржавы ў прыклад прывёў Кітай і народ гэтай краіны, які не забывае таго, што было ў іх гісторыі. 

"Беражыце мір, людзей і сапраўдныя правы на жыццё, на працу, на адукацыю, на ахову здароўя, на выхаванне дзяцей", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

6 лістапада 2018, Жыткавіцкі раён 
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

 
Дата публикации:06.11.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:354
 
Ключевые слова:
Великая Октябрьская революция Права человека Праздники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме