"Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пабудаваная моцная, суверэнная дзяржава, былі захаваныя найлепшыя дасягненні эпохі, якая сыходзіць, каб новыя пакаленні нараджаліся і раслі ў мірнай, незалежнай краіне, ведалі свае карані, разумелі традыцыі і паважалі гісторыю".
"На жаль, у глабальным і маральным сэнсе свет не стаў лепшым. Барацьба дабра і зла не спыняецца. Яна пранікае ў духоўную, сацыяльную, эканамічную і палітычную сферы. Праз кнігі, навіны, фільмы, рэкламу, моду. Гэта фронт, дзе не страляюць, але таксама б`юць на паражэнне — толькі праз свядомасць людзей. Гэта самае небяспечнае і самае страшнае", — заявіў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, "не страціць у такой бітве сваё маральнае аблічча, свой свет — гэта подзвіг".
Лукашэнка заклікаў моладзь адстойваць высокія ідэалы сумленнасці і справядлівасці, традыцыйныя духоўныя каштоўнасці ў свеце скептыкаў і цынікаў, у свеце канфліктаў і войнаў, якія хай і не закранулі беларускую зямлю, але падышлі занадта блізка ад яе межаў.
"Наша з вамі задача — зберагчы гэты кавалачак ад узрушэнняў, бо няма дзе будзе жыць ні нам, ні вам, ні тым больш нашым дзецям", — заявіў ён.
"Наша з вамі задача — зберагчы гэты кавалачак ад узрушэнняў, бо няма дзе будзе жыць ні нам, ні вам, ні тым больш нашым дзецям", — заявіў ён.
"І калі прасочым храналогію вядомых трагічных падзей, то ўбачым, што пунктам адліку многіх стала мэтанакіраванае маніпуляванне свядомасцю моладзі. І ўсюды ў гэты працэс зацягвалі моладзь, і яна ішла. Таму што моладзь, якімі б вы ні былі, вы яшчэ недасведчаныя, у вас няма гэтай жыццёвай сілы, якую вы набудзеце з часам", — адзначыў Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што дзяржава робіць усё для захавання міру і спакою на беларускай зямлі. "Але ваша задача не даць шанцу нават на спробу выкарыстаць ваш розум, інтэлект і энергію ў разбуральных мэтах. Вы стваральнікі, павінны імі быць. Гэта ваш генетычны код, калі хочаце. Прыродай і спадчыннасцю у кожным з вас першапачаткова закладзеная вялікая ўнутраная сіла дабра. І мы, славяне, гэтым шмат ад каго адрозніваемся", — канстатаваў беларускі кіраўнік.
Як паведаміў Лукашэнка, у яго часта цікавяцца, чаму ён такую ўвагу надае развіццю ў краіне маладзёжнага руху. "Скажу вам ўпершыню і адкрыта тое, пра што я казаў у самым вузкім коле. Я заўсёды кажу прагматычна: а калі заўтра са стрэльбай давядзецца паўстаць на абарону сваёй Радзімы? Ці хопіць мне як галоўнакамандуючаму толькі той структуры і сістэмы, якая створаная ва Узброеных сілах і міліцыі? Не. Нам давядзецца раздаць кожнаму, перш за ўсё мужыку, ды і дзяўчынцы, зброю, каб абараніць, добра, не Радзіму — сябе і сваю сям`ю, сваіх дзяцей", — сказаў ён.
"Раптам, не дай бог, канфлікт, вайна — якія ты структуры задзейнічаеш? Як было ў Вялікую Айчынную вайну? Камуністы, камсамольцы — наперад. Таму што была магутная партыйная арганізацыя, дзяржаўная ўлада ў ёй была засяроджаная, і маладзёжная арганізацыя. Людзі жылі, ваявалі, гінулі і прынеслі нам перамогу, — звярнуў увагу Лукашэнка. — Гэтую структуру ў цяжкую, хай нават не ваенную хвіліну кіраўнік дзяржавы (не будзе мяне, будзе нехта іншы), урад змогуць задзейнічаць. Гэта каласальны рэзерв, які сёння створаны".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што саюз моладзі павінен функцыянаваць як гадзіннік — ад першага сакратара да пярвічнай ячэйкі. "Калі гэтага ў вас не будзе, лічыце, што вы падманулі мяне, народ і змарнавалі грошы, няхай нават невялікія. Гэты касцяк павінен дзейнічаць, і тады ў цяжкія перыяды я магу задзейнічаць шматлікія рычагі для таго, каб мабілізаваць краіну. Вядома, галоўны касцяк — гэта органы ўлады, — заўважыў Лукашэнка. — Але спыняцца нельга, трэба ўдасканальвацца, таму што задзейнічаць структуру на поўную моц можна толькі тады, калі вы будзеце карыстацца вялікім аўтарытэтам у моладзі, нават у той, якая не будзе членамі вашага саюза".
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 29 кастрычніка 2018
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 29 кастрычніка 2018