https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 26 лістапада 2018 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста трыццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 35 дзён.
У гэты дзень у 1812 годзе адбылася бітва пад Бярэзіной. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 26 лістапада

У 1812 годзе пачалася пераправа Напалеона праз Бярэзіну.
У 1917 годзе быў ўтвараны Абласны выканаўчы Камітэт Саветаў дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.
У 1943 годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены Гомель.

Хто нарадзіўся 26 лістапада

1805 год: Яўстафій Янушкевіч, кнігавыдавец, публіцыст, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—1831 гадоў.
1891 год: Ян Станкевіч, беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч.
1907 год: Міхась Скрыпка, беларускі пісьменнік-сатырык, драматург.
1918 год: Уладзімір Шахавец, беларускі перакладчык і пісьменнік.
1930 год: Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік.
1934 год: Валянцін Рабцэвіч, беларускі археолаг і нумізмат.

Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі лінгвіст Фердынанд дэ Сасюр і амерыканская спявачка Ціна Цёрнер.

26 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць канстанцінопальскага архіепіскапа Іаана златавуста. Цікава, што на працягу чатырох гадоў Іаан жыў у пустыні і два гады не вымаўляў ні слова. Калі ён вярнуўся ў Антыёхію, прысвяціў сябе напісанню багаслоўскіх твораў.

У народзе верылі, што на Златавуста нельга лаяцца і спрачацца, таму што калі ў наступны раз спатрэбіцца звярнуцца да бога, ён не пачуе. Таксама ў гэты дзень замаўлялі немату ў дзяцей.

Калі 26 лістапада ветрана, будзе адліга. Яркія зоркі, наадварот, прадказваюць маразы. Пра гэта ж сведчыў снегапад.

Sputnik, 26 лістапада 2018
 
Дата публикации:26.11.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:245
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Ноябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме