https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі адкрываецца ў Віцебску


XXXI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) адкрываецца 21 лістапада ў Віцебску.
Пасля цырымоніі ўрачыстага адкрыцця гледачы ўбачаць фестывальную версію спектакля без слоў "Калігула" Маскоўскага губернскага тэатра пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава.

У гэты ж дзень у ложы А канцэртнай залы "Віцебск" швейцарскі праект Joshua Monten Company прадставіць танцавальны перформанс "Маленькая радасць".

На працягу наступных дзён гледачоў чакаюць сустрэчы з пастаноўкамі з Беларусі, Расіі і Украіны.

У ліку гасцей ужо знаёмыя і новыя для публікі творчыя калектывы: тэатр "Кіеў мадэрн-Балет" (Украіна), тэатр "Балет Яўгена Панфілава" і інш. Завяршальным спектаклем праграмы фестывалю стане работа "Уверцюры Расіні" калектыву Spellbound Contemporary Ballet (Італія).

20 лістапада ў рамках фестывалю яна дэманстравалася на сцэне Вялікага тэатра Беларусі, а 22 лістапада гэту пастаноўку змогуць убачыць гамяльчане.

Асноўнай падзеяй фестывалю стане міжнародны конкурс сучаснай харэаграфіі. У ліку іншых яркіх момантаў форуму - інтэрактыўныя лекцыі, тэарэтычныя майстар-класы, семінары, круглыя сталы, выставы жывапісу, скульптуры і фатаграфіі ад беларускіх і літоўскіх майстроў. Арганізатарам фестывалю з`яўляецца Цэнтр культуры "Віцебск". Заснавальнікі - Віцебскі аблвыканкам, Міністэрства культуры, Віцебскі гарвыканкам, Вялікі тэатр Беларусі.

21 лістапада 2018, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.11.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:197
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Віцебск Хореография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме