https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Танк па эскізах Леанарда да Вінчы стварылі на "Беларусьфільме"


Танк па эскізах італьянскага мастака эпохі Адраджэння Леанарда да Вінчы стварылі на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", паведамілі ў прэс-службе кінастудыі.
На "Беларусьфільме" фарміруюцца экспазіцыйныя зоны. Ужо ў пачатку наступнага года іх змогуць паказаць першым гасцям.

Генеральны дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі адзначыў, што на студыі рэгулярна арганізуюць экскурсіі для жадаючых.

"У далейшым экспазіцыйныя зоны будуць пашырацца і напаўняцца дэкарацыямі, касцюмамі, машынамі, якія ствараюцца для карцін. Яны стануць пляцоўкамі для фотасесій і інтэрактыву. Зойме ў экспазіцыйнай зоне месца і танк па эскізах Леанарда Да Вінчы, які вырабілі на кінастудыі для здымак фільма "Авантуры Пранціша Вырвіча" паводле рамана Людмілы Рублеўскай", - сказаў Уладзімір Карачэўскі.

Здымачны перыяд у павільёнах пачнецца ў студзені 2019 года.

Пасля завяршэння работы над фільмам паводле твора сучаснай беларускай пісьменніцы машына папоўніць экспазіцыю кінастудыі і будзе аб`ектам увагі турыстаў.

16 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.11.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:193
 
Ключевые слова:
Беларусьфільм Людміла Рублеўская Экранизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме