https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Статут ВКЛ 1588 года з Латвіі прадставяць на выстаўцы ў Мінску


Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара НББ Аляксандр Суша.
Унікальны экзэмпляр Статута ВКЛ 1588 года з Латвіі, які раней не дэманстраваўся ў Беларусі, 7 верасня прыбудзе ў Мінск, а ў бліжэйшы час стане даступным для шырокай публікі на міжнароднай выстаўцы "Францыск Скарына і яго эпоха" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Паводле яго слоў, выданне з`яўляецца ўнікальным і вельмі цікавым. Некалькі лістоў у пачатку кнігі з-за актыўнага выкарыстання былі страчаны, але па-майстэрску адноўлены перапісчыкам у рукапісным выглядзе. Фактычна на кожнай старонцы Статута прысутнічаюць рукапісныя паметкі, заўвагі, дапаўненні, падкрэсліванні, што сведчыць аб яго вельмі актыўным выкарыстанні.

Да Статута прыплецена славутае выданне Трыбунала ВКЛ 1586 года - вельмі рэдкае і каштоўнае выданне, першая беларуская друкаваная кніга прававога характару. Міжнародная выстаўка "Францыск Скарына і яго эпоха" будзе ўрачыста адкрыта ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 14 верасня ў час міжнароднага кангрэса "500 гадоў беларускага кнігадрукавання", а з 15 верасня стане даступнай для шырокай публікі.

7 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.09.2017
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:916
 
Ключевые слова:
Конгресс 500-годдзе беларускага кнігадрукавання Францыск Скарына Мінск Статут ВКЛ 1588 года Латвия Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме