https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнароднае свята паэзіі з нагоды 220-годдзя Адама Міцкевіча прыме Навагрудак


Гасцей мерапрыемства чакаюць паэтычныя чытанні, музыкальны оpen-air, старажытныя танцы і рыцарскі турнір.
Першае Міжнароднае свята паэзіі "О, Навагрудскі край – мой родны дом…", прымеркаванае да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе 5 кастрычніка ў Навагрудку, пра гэта паведамляецца на сайце навагрудскага райвыканкама.

На працягу двух дзён у Навагрудку пройдуць навукова-практычныя канферэнцыі, майстар-класы, канцэрты, будзе працаваць кірмаш.

Пятага кастрычніка пасля ўскладання кветак да помніка паэта адбудзецца канферэнцыя "Адам Міцкевіч – талент, непадуладны часу", у якой возьмуць удзел вядучыя гісторыкі, філолагі, культуролагі і іншыя спецыялісты. Пасля заканчэння мерапрыемства пройдзе ўрачыстае адкрыццё новага дзіцячага садка, а таксама пасадка алеі памяці Адама Міцкевіча.

Шостага кастрычніка, у суботу, гасцей свята чакае насычаная канцэртная праграма, а таксама пясочнае шоу па матывах паэмы Міцкевіча "Пан Тадэвуш". У касцёле святога Міхаіла можна будзе паслухаць арганную музыку, а ўвечары наведаць оpen-air "Прысвячэнне Песняру".

Увесь дзень, з 10 да 21 гадзіны будзе працаваць горад майстроў і кірмаш-продаж.

У доме-музеі Адама Міцкевіча ў гэты дзень зладзяць экскурсіі, літаратурную гасцёўню і кінапаказ, а ў Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі абяцаюць цікавае падарожжа з гістарычнымі асобамі і філатэлістычную выставу.

Таксама гасцей свята чакаюць выступы рыцарскіх клубаў, катанне на конях, вогненнае шоу і тэатралізаванае прадстаўленне. Больш падрабязна з праграмай свята можна азнаёміцца на сайце Навагрудскага райвыканкама.

Станіслаў Андросік, Мінск
Sputnik, 4 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:04.10.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:474
 
Ключевые слова:
Навагрудак Адам Міцкевіч Конференция Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме