Кулінковіч памёр раніцай 4 жніўня ў рэанімацыі адной з мінскіх бальніц, куды быў дастаўлены напярэдадні з пнеўманіяй.
Аб даце і месцы развітання з музыкантам пакуль нічога не паведамляецца.
4 жніўня гурт "Нейра дзюбель" павінен быў выступіць на фестывалі "Рок за Баброў" на аэрадроме "Баравая" пад Мінскам. Яго выступленне афіцыйна адменена не было. Апошні канцэрт гурту адбыўся ў Мінску 20 ліпеня.
Кулінковіч нарадзіўся 18 мая 1972 года ў Смалявічах. Гурт "Нейра дзюбель" быў заснаваны ў 1989 годзе ў Мінску, выпусціў 16 альбомаў. Апошні з іх пад назвай "Першы" выйшаў у 2017 годзе.
У 2009—2011 гадах Кулінковіч з`яўляўся калумністам інтэрнэт-газеты БелаПАН Naviny.by. C 2013 года — калумніст газеты "Советская Белоруссия".
БелаПАН
Мінск, 4 жніўня 2018
Мінск, 4 жніўня 2018