https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тыдні Германіі пройдуць у 11 гарадах Беларусі


Тыдні Германіі будуць праходзіць з 23 верасня па 18 лістапада ў адзінаццаці гарадах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце пасольства ФРГ у Мінску.
Мерапрыемствы (іх налічваецца больш за 90) будуць арганізаваны ў Мінску, Баранавічах, Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Маладзечне, Пінску і Полацку.

Тыдні Германіі ў Беларусі будуць праводзіцца пятнаццаты раз. Іх арганізатарамі з`яўляюцца пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ, прадстаўнікі нямецкіх культурных арганізацый сумесна з беларускімі партнёрамі.

Праграмай прадугледжана нямала канцэртаў, разлічаных як на аматараў класікі, так і року. Упершыню ў Мінску адбудзецца фестываль XJAZZ.

Паклоннікаў кінамастацтва таксама чакае шмат цікавых паказаў, у прыватнасці, сучаснае кароткаметражнае кіно, арыгінальныя нямецкія версіі ігравых фільмаў з субтытрамі на рускай мове, а таксама дакументалістыка.

Будзе паказаны нямы фільм "Насферату" (1921 год) Фрыдрыха Вільгельма Мурнау, які будзе дэманстравацца з жывым музычным суправаджэннем - прагучыць музыка Вольгі Падгайскай, выступіць калектыў Five-storey-ensemble.

Акрамя таго, будуць арганізаваны цікавыя фотавыстаўкі, віктарыны, майстар-класы баварскай кухні, лекцыі, сустрэчы з германскімі дзеячамі культуры і мастацтва. У час Тыдняў запланаваны таксама канферэнцыя па аднаўляльнай энергетыцы і Мінскі ўрбаністычны форум.

20 верасня 2018, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.09.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:305
 
Ключевые слова:
Германия Дни культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме