https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зоркам экрана 1950-1980-х гг. прысвечана выстаўка ў Віцебску


Зоркам экрана 1950-1980-х гг. прысвечана выстаўка паштовак у Віцебску, паведамілі ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання.
Экспазіцыя з прыватнай калекцыі Святланы Шалаевай адкрываецца 26 верасня. У яе ўвайшлі паштоўкі 1950-1980-х гг. з выявамі вядомых артыстаў савецкага і замежнага кіно - кумірамі, якіх любіла не адно пакаленне: абаяльны Андрэй Міронаў, непараўнальны Вячаслаў Ціханаў, юная Настасся Вярцінская, прыгажуня Таццяна Самойлава, усімі любімы Шурык (ён жа Аляксандр Дзям`яненка) і многія іншыя.

"Як і ўсе дзяўчынкі майго часу, я збірала фанцікі, віншавальныя паштоўкі. Калі мне споўнілася 10 гадоў, маці прапанавала калекцыяніраваць што-небудзь больш сур`ёзнае, напрыклад, фота артыстаў. Ёй і самой гэта было цікава. І ў 1968 годзе ў нас дома з`явіліся першыя фотакарткі", - успамінае калекцыянер.

Захапленне захавалася на ўсё жыццё. Цяпер калекцыя Святланы Шалаевай налічвае каля 800 паштовак. Паводле слоў супрацоўнікаў музея, у савецкі час паштоўкі з фатаграфіямі артыстаў выпускаліся аддзяленнямі Усесаюзнага Бюро па прапагандзе кінамастацтва ў Маскве, Ленінградзе, Тбілісі, Мінску, Кішынёве, Рызе і іншых гарадах.

Артысты "прадаваліся" ўсюды: у кіёсках друку, кнігарнях. Можна было купіць карткі ў наборах і адзінкавыя экзэмпляры вялікага і малога фарматаў. На абароце амаль заўсёды прысутнічала невялікая тэкставая даведка аб артысце (што скончыў, у якіх фільмах здымаўся і г. д.).

У 70-80-я гады з`явіліся фатаграфіі, на якіх акцёр быў у ролі, у касцюме і грыме. На паштоўках зняты сцэны з такіх папулярных і любімых фільмаў, як "Масква слязам не верыць" Уладзіміра Мяньшова, "Снежная каралева" Генадзя Казанскага, "Салярыс" Андрэя Таркоўскага, "Браты Карамазавы" з легендарным Міхаілам Ульянавым.

Наведаць выстаўку можна па 4 лістапада.

24 верасня 2018, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.09.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:352
 
Ключевые слова:
Выставка Віцебск Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме